Вы тут

Усе школы Японіі закрыюць з-за каранавіруса


Прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ запатрабуе ад префектуральных уладаў часова зачыніць школы па ўсёй краіне ў рамках мер па прадухіленні распаўсюджвання каранавіруса, паведамляе ТАСС.


Адзначаецца, што меры ўступяць у сілу з 2 сакавіка і будуць дзейнічаць да пачатку вясновых канікул. У залежнасці ад прэфектуры гэта альбо сярэдзіна, альбо канец сакавіка. Пры адсутнасці дадатковых распараджэнняў урада дзеці вернуцца ў школы ў красавіку.

У індывідуальным парадку аб закрыцці школ ужо абвясцілі ўлады паўночнай прэфектуры Хакайда і заходняга горада Осака.

Агульная колькасць тых, хто заразіўся каранавірусам у Японіі перавысіла 900, восем чалавек памерлі. Большасць інфіцыраваных (705) - гэта пасажыры і экіпаж круізнага судна Diamond Princess.

Прэв'ю: news.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?