Вы тут

Літаратурны конкурс: запрашаем да ўдзелу!


Неўзабаве вясна, і зноў “Алеся” запрашае сваіх чытачак і чытачоў стаць стваральнікамі ўжо традыцыйнага “Літаратурнага выпуску” нашага часопіса. Пішаце вершы ці прозу? Прапануем вам падзяліцца плёнам свайго натхнення, прадэманстраваць здольнасці да мастацкага слова.

Імкненне да творчасці ўласцівае многім людзям незалежна ад узросту і прафесіі. Кожны год, знаёмячыся з матэрыяламі літаратурнага конкурсу, мы ўпэўніваемся, як многа сярод вас талентаў. У мастацкіх тэкстах нашы чытачы расказваюць пра ўсё, што іх хвалюе: гэта могуць быць моманты з уласнага жыцця, перажыванні, якія ўзніклі ў сувязі з векапомнымі падзеямі, эмоцыі ад сустрэч з прыродай і г. д. Літаратурны выпуск “Алесі” – тая пляцоўка, дзе вашы творчыя работы атрымаюць шырокі розгалас.

Часопіс выйдзе ў ліпені 2020 года. Прыём творчых работ ажыццяўляецца да 1 чэрвеня. Рэдакцыйны савет “Літаратурнага выпуску” ўзначаліць пісьменніца Алена БРАВА.

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца вершы, творы малой прозы – апавяданні, эсэ (умоўны аб’ём – да 10 тыс. камп’ютарных знакаў). Твор павінен быць арыгінальны. Дасылайце вашы работы на адрас: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, Выдавецкі дом “Звязда”, часопіс “Алеся”, альбо на электронны адрас: a.chasopis@yandex.by. Прапануючы нам свае творы для публікацыі, тым самым вы даяце згоду на іх размяшчэнне ў часопісе бязвыплатна, а таксама несяце адказнасць перад трэцімі асобамі за парушэнне аўтарскіх правоў. Па вашым жаданні, твор можа быць надрукаваны пад псеўданімам, але просім аўтараў абавязкова пазначаць для рэдакцыі поўнае імя і прозвішча, а таксама паштовы адрас і кантактны тэлефон для сувязі. Рукапісы не вяртаюцца і не рэцэнзуюцца. Тэлефон для даведак: (8-017) 287-17-59.

Чакаем вашых твораў. Поспеху ўсім удзельнікам літаратурнага конкурсу!

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.