Вы тут

Сёлета ў Беларусі змяніліся правілы аказання паслуг паштовай сувязі


Змены ўключаюць у сябе некалькі навацый. Цяпер дакументальна замацавана такая рэч, як «гібрыднае» адпраўленне — гэта значыць, што ліст будзе перасылацца ў электронным выглядзе, а пасля раздрукоўвацца. Новаўвядзенні таксама закранулі і традыцыйныя адпраўленні — пасылкі і іншую карэспандэнцыю. Пра ўсе новаўвядзенні падрабязна расказалі ў прэс-службе РУП «Белпошта».


— Паштовыя адпраўленні, адрасаваныя непаўналетнім асобам ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў, выдаюцца асабіста адрасату, калі ён прад'явіць дакумент, які пацвярджае яго асобу. Калі ж падлетка няма дома, то адпраўленне можна перадаць яго законным прадстаўнікам без даверанасці. Але ёсць адна ўмова: трэба прад'явіць пасведчанне асобы і дакументы, якія пацвярджаюць сваяцтва ці права законных прадстаўнікоў, заўважылі ў прэс-службе. Тое ж датычыцца і выпадкаў, калі адпраўленне прыйшло малому, якому яшчэ не споўнілася 14 гадоў.

Акрамя таго, цяпер вызначаны віды паштовых адпраўленняў, якія патрабуюць асаблівай увагі, — крохкія, грувасткія і цяжкавагавыя. Як менавіта яны класіфікуюцца?

— Паміж паняццямі «грувасткае паштовае адпраўленне» і «міжнародная грувасткая пасылка» цяпер устаноўлена істотнае размежаванне, — інфармуюць у прэс-службе. — Паштовае адпраўленне, што перасылаецца па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, памер якога перавышае гранічна дапушчальны або якое па сваёй форме ці структуры не можа лёгка грузіцца разам з іншымі паштовымі адпраўленнямі, лічыцца грувасткім. У гэтую катэгорыю таксама трапляюць унутраныя адпраўленні паскоранай пошты і ўсе пасылкі, памеры якіх не дазваляюць іх лёгка пагрузіць. А міжнароднай грувасткай пасылкай лічыцца паштовае адпраўленне, вага якога знаходзіцца ў межах 20—50 кілаграмаў і якое не можа лёгка грузіцца разам з іншымі. Праўда, адправіць яго можна не ў кожную краіну — іх падрабязны пералік ёсць у любым паштовым аддзяленні.

Што да цяжкавагавых пасылак, то імі прызнаюцца тыя, вага якіх перавышае 10 кілаграмаў. А да крохкіх паштовых адпраўленняў адносяцца ўнутраныя дробныя пакеты з аб'яўленай каштоўнасцю, адпраўленні паскоранай пошты і пасылкі з прадметамі, якія б'юцца і абыходжанне з якімі патрабуе асаблівай асцярожнасці.

— Але за цяжкавагавыя, далікатныя і грувасткія адпраўленні давядзецца даплаціць, — гавораць на «Белпошце». — Калі ж унутраныя адпраўленні паскоранай пошты ці пасылкі з'яўляюцца адначасова далікатнымі і грувасткімі, то двойчы плаціць не давядзецца. А парадак прыёму, апрацоўкі, тэрміны перасылкі, дастаўкі і ўручэння далікатных, цяжкавагавых і грувасткіх паштовых адпраўленняў для карыстальнікаў паслуг засталіся нязменныя.

І ўжо напрыканцы мінулага тыдня крыху змяніліся правілы атрымання пасылак фізічнымі асобамі з-за мяжы. Але толькі для тых адпраўленняў, якія маюць каштоўнасць больш за 22 еўра і вагу, якая перавышае 10 кілаграмаў.

— Калі ў мытнай дэкларацыі адпраўлення адсутнічаюць звесткі пра кошт укладання або звесткі аб атрымальніку няпоўныя, то яму неабходна падаваць у электронным выглядзе аператару паштовай сувязі Беларусі на беларускай або рускай мове неабходныя даныя, — паведамілі ў прэс-службе. — Да іх адносяцца прозвішча, імя, месца пражывання, пашпартныя звесткі, найменні, колькасць і кошт укладанняў.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: «Гібрыдныя» адпраўленні і каштоўныя пакеты

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Энергія смецця, якасць вады і зніжэнне затрат удвая. Камунальнікі і навукоўцы абмеркавалі ўплыў інавацый на жыццё галіны

Энергія смецця, якасць вады і зніжэнне затрат удвая. Камунальнікі і навукоўцы абмеркавалі ўплыў інавацый на жыццё галіны

Святлодыёды са шматслойнымі нанаплёнкамі, якія мяняюць колер у залежнасці ад часу сутак і падстройваюцца пад біярытм чалавека...

Спорт

Сёлета футбольнаму клубу «Віцебск» спаўняецца 60 гадоў

Сёлета футбольнаму клубу «Віцебск» спаўняецца 60 гадоў

«У юбілейны сезон хацелася сур'ёзна адзначыць дзень нараджэння. Але пандэмія каранавіруса ўнесла свае карэктывы».

Эканоміка

 Фiнансiстам патрэбны банкноты — прымаюць любыя. Банкi гарантуюць, што захаваюць нашы грошы

Фiнансiстам патрэбны банкноты — прымаюць любыя. Банкi гарантуюць, што захаваюць нашы грошы

Фiнансавыя паслугi адзiн аднаму людзi аказваюць ужо тысячы гадоў.