Вы тут

Прэзідэнт падпісаў Указ № 58 аб арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў


Дакументам замацаваны шэраг новых нормаў, якія дазволяць сістэматызаваць працэдуру іх фарміравання, павысяць эфектыўнасць дзейнасці, узмоцняць арганізацыйную і метадычную падтрымку студатрадаўскага руху з боку зацікаўленых органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.


У прыватнасці, ва ўказе канкрэтызавана паняцце «студэнцкі атрад», вызначаецца ўзрост маладых грамадзян, якія могуць весці працоўную дзейнасць у іх складзе, — ад 14 да 31 года. Замацоўваецца магчымасць сумяшчаць навучальную і вытворчую практыку з работай у студэнцкім атрадзе пры ўмове яе адпаведнасці спецыяльнасці навучэнца, напрыклад інжынера-будаўніка. Іншымі словамі, дзейнасць у складзе атрада для шэрагу байцоў можа быць залічана як навучальная ці вытворчая практыка. Студэнцкім атрадам таксама даецца права весці дзейнасць круглы год, калі яна не перашкаджае адукацыйнаму працэсу.

Акрамя таго, указам прадугледжваецца надзяленне ЦК ГА «БРСМ» правам наступнага размеркавання паміж накіроўваючымі арганізацыямі сродкаў, якія паступілі на яго разліковы рахунак у выніку вызвалення прымаючых студэнцкія атрады арганізацый ад выплаты абавязковых страхавых узносаў (пенсійнае страхаванне). Раней у Саюза моладзі ўзнікалі цяжкасці з фінансаваннем накіраваных на развіццё дзейнасці студэнцкіх атрадаў мерапрыемстваў, што ладзіліся на раённым ці абласным узроўні. Цяпер БРСМ зможа пераводзіць грошы і на іх, падтрымліваючы гэты рух нават на ўзроўні пярвічных арганізацый.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: У студатрадзе — круглы год

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.