Вы тут

Дом друку ў Мінску прадалі прыватнай кампаніі


Сёння на аўкцыёне за 6,22 млн руб прадалі будынак Дома друку каля метро "Акадэмія Навук" на праспекце Незалежнасці. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на "Мінскгармаёмасць" і іншыя крыніцы. Пераможцам таргоў стала кампанія "ПрыватКапітал".


Фота: tut.by

Будынак Дома друку на праспекце Незалежнасці, 79, які з'яўляецца помнікам архітэктуры, выстаўляўся на таргі ў трэці раз з паніжаным на 50% коштам. З улікам гэтага пачатковая цана на сённяшніх таргах была 3.527.000 964 рубля 16 капеек. Падчас аўкцыёну ў Мінскім гарадскім цэнтры нерухомасці яна вырасла да фінальных 6,22 млн рублёў, што эквівалентна амаль 2,8 млн долараў па актуальнаму курсе.

Функцыянальнае прызначэнне будынка вызначана як адміністрацыйна-дзелавое. Гэта значыць пакупнік - кампанія "ПрыватКапітал" - павінна зрабіць на гэтым месцы бізнес-цэнтр.

Кампанія "ПрыватКапітал" існуе з 2015 года. Яна спецыялізуецца на здачы ў наём уласнай і арандаванай маёмасці.

Будынак Дома друку пабудаваны ў 1930-1935 гадах у стылі канструктывізму. Збудаванне перажыло вайну, а ў 1963-1978 гадах яго рэканструявалі — надбудавалі чацвёрты паверх.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?