Сёння каля 10 гадзін раніцы на аўтадарозе «Полацк-Глыбокае-мяжа Літвы» у раёне вёскі Вялікая Страча сутыкнуліся два легкавыя «Сітраены», паведамляе МУС.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 24-гадовая жыхарка Віцебскай вобласці на закругленні дарогі ўлева не справілася з кіраваннем, выехала на паласу сустрэчнага руху і сутыкнулася з аўтамабілем пад кіраўніцтвам 48-гадовага жыхара Астраўца.
У выніку ДТЗ дзяўчына-кіроўца загінула на месцы здарэння. Іншы кіроўца не пацярпеў, пасажырка дастаўлена ў бальніцу.
Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.