Вы тут

Удзельнікі судовых пасяджэнняў атрымаюць права на копіі гука- і відэазапісаў


Удзельнікі судовых пасяджэнняў атрымаюць права на копіі гука- і відэазапісаў


Адпаведную норму прапануецца ўнесці ў некаторыя кодэксы згодна з леташнім даручэннем Прэзідэнта Беларусі па ўдасканаленні дзейнасці судоў агульнай юрысдыкцыі, паведаміла журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па заканадаўстве Святлана ЛЮБЕЦКАЯ перад пасяджэннем працоўнай групы. 

Як растлумачыла дэпутат, для развіцця электроннага правасуддзя Вярхоўны суд распрацаваў адпаведны праект Закона. Ён прадугледжвае далейшае ўкараненне сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у сферу дзейнасці судоў, а ўрэшце — павышэнне якасці і эфектыўнасці, даступнасці і адкрытасці правасуддзя, рэалізацыю ўдзельнікамі судавыканання сваіх правоў.

«Гэты законапраект паўплывае на патаненне выканання. Зніманне вялікага аб’ёму папяровых пратаколаў, іх захавання — важкі складнік расходаў судоў, а адпаведна, і дзяржавы», — падкрэсліла Святлана Любецкая.

Па яе словах, у Грамадзянска-працэсуальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы мяркуецца ўнесці норму аб фіксаванні ходу судовага разбору з выкарыстаннем сродкаў гука-, відэазапісу з адначасовым складаннем сціслага пратаколу. Гэта, дарэчы, таксама адзін з элементаў паэтапнага працэса ўкаранення элементаў электроннага судавыканання.

«Гэта сусветная практыка, і Рэспубліка Беларусь у арганізацыя свайго судавыканання таксама вельмі настойліва, паступова ўкараняе гэтыя новыя элементы. Гэта паказчык і інвестыцыйнай прывабнасці нашай краіны, і даступнасці правасуддзя для замежных удзельнікаў, якія могуць з’яўляцца ўдзельнікамі спрэчак. Гэта ўвогуле прывабнасць дзяржавы, якая забяспечвае годны ўзровень правасуддзя», — упэўнена дэпутат.

Законапраект рыхтуецца для разглядання ў другім чытанні. 

Варвара Марозава

Загаловак у газеце: Усміхніцеся, вас здымаюць... у судзе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».