Вы тут

Асаблівасці IX Міжнароднага фестывалю мабільнага кіно VOKA Smartfilm


4 лютага ў кінатэатры VOKA Cinema адбылося адкрыццё IX Міжнароднага фестывалю мабільнага кіно VOKA Smartfilm. Сёлетні слоган — «Сезон (не) звычайных гісторый».


Як і ў папярэдніх сезонах, удзельнікі конкурснай праграмы могуць самі выбраць тэмы. Адсутнічаюць і жанравыя намінацыі. Абавязковых крытэрыяў, якім павінны адпавядаць конкурсныя работы, усяго два: здымка на камеру мабільнага тэлефона і агульная працягласць фільма не больш за 10 хвілін.

— Сёлета мы вырашылі даць удзельнікам фестывалю максімальную свабоду выбару, каб у выніку ўбачыць і паказаць гледачам па-сапраўднаму цікавыя, незвычайныя, не падобныя адна на адну конкурсныя работы, — адзначыў намеснік генеральнага дырэктара кампаніі А1 па лічбавых платформах і кантэнце Антон Бладзік. — Аўтары змогуць самі вырашаць, што ім бліжэй: убачыць незвычайнае ў штодзённым ці прыдумаць уласны сюжэт, змадэляваць рэальнасць ці зафіксаваць яе. У гэтай свабодзе творчага пошуку, на наш погляд, адлюстравана ўся ўнікальнасць мабільнага кіно. І мы спадзяёмся, што скарыстацца такой магчымасцю будзе цікава ўдзельнікам з самых розных краін.

Заяўкі на ўдзел будуць прымацца да 21 сакавіка. Прафесійнае журы вызначыць уладальнікаў статуэтак за першае, другое і трэцяе месцы. Прызамі для пераможцаў стануць розныя мадэлі смартфонаў. А аўтара найлепшага фільмаўдзельніка конкурснай праграмы ўзнагародзяць Гран-пры фестывалю мабільнага кіно VOKA Smartfilm — грашовым прызам у памеры 3000 рублёў.

У склад прафесійнага журы, якое будзе ацэньваць конкурсныя работы, увайшлі сем экспертаў у галіне кіно. Гэта кіназнаўца, дырэктар праграмы ігравога кіно фестывалю «Лістапад» Ігар Сукманаў, кіназнаўца і кінакрытык Антон Сідарэнка, каардынатар Нацыянальнага конкурсу фестывалю «Лістапад» Мікалай Лаўранюк, дырэктар кінафестывалю «Паўночнае ззянне» Вольга Чайкоўская, прадзюсар Леанід Каліценя, кінакрытык і журналіст Тарас Тарналіцкі, а таксама рэжысёр Анастасія Мірашнічэнка.

— Кожны Smartfilm для мяне ўжо на працягу пяці гадоў — крыніца эмоцый. Я адчуваў і радасць, і абурэнне, бачыў добрыя і, наадварот, нецікавыя карціны, — падкрэсліў Ігар Сукманаў. — І хай фестываль не дазваляе казаць пра глабальныя тэндэнцыі ў кінематографе, ён распавядае пра тых, хто не з’яўляецца часткай вялікай індустрыі, тых, хто ў цені, але вельмі любіць кіно і хоча ў ім праяўляцца. Для мяне гэта важна. Мае крытэрыі да адбору фільмаў — талент і  шчырасць. Нават калі дзеянне адбываецца ў космасе, яно павінна быць пра наша жыццё.

Па традыцыі паралельна з прафесіяналамі фільмы-ўдзельнікі будзе ацэньваць і народнае журы пад кіраўніцтвам сцэнарыста і рэжысёра Влады Сяньковай. Cклад народнага журы будзе вызначаны па выніках кінатэста, прайсці які можа любы ахвотны.

Мабільнае кіно — гэта прастора, якая злучае культавых рэжысёраў — Стывена Содэрберга, Мішэля Гондры, Зака Снайдэра, Пак Чхан Ука, Джафара Панахі з  тысячамі іншых, менш вядомых аўтараў з усяго свету.

Унікальнасць мабільнага кіно ў яго даступнасці для кожнага, як з пункту гледжання рэсурсаў і бюджэтаў, так і ў сэнсе пастаяннай прысутнасці смартфона ў кішэні. Але, мабыць, галоўная «фішка» мабільнага кіно — у  яго сапраўднай аўтарскай прыродзе і бязмежных магчымасцях для творчай рэалізацыі! Стваральнік мабільнага фільма ў большасці выпадкаў павінен быць і сцэнарыстам, і рэжысёрам, і аператарам, і мантажорам, і нават акцёрам. Каб падкрэсліць гэта, у рамках фестывалю арганізатары ўзнагароджваюць не фільм, ролік альбо блог, а менавіта аўтара. Таму колькасць удзельнікаў фестывалю з кожным разам расце.

— Гэты фестываль — добрая магчы­ масць для рэжысёраў-пачаткоўцаў пра­ явіць сябе, бо, як паказвае практыка, каб зняць добрае кіно, дастаткова мабільнага тэлефона, — упэўнены Антон Бладзік. — Часам такія стужкі выйграюць нават у тых, што створаны з вялікім бюджэтам і вялікай колькасцю спец­эфектаў. Цікавая тэндэнцыя — з кожным годам беларускія ўдзельнікі ўсё часцей становяцца фіналістамі на розных міжнародных конкурсах, зняўшы фільм менш чым на 10 хвілін проста на камеру гаджэта.

У дзявятым сезоне фестывалю VOKA Smartfilm запланавана серыя майстаркласаў. Таксама часткай праграмы стануць спецыяльныя кінапаказы. Адзін з іх адбудзецца ў VOKA Cinema 14 лютага і будзе прымеркаваны да Дня ўсіх закаханых. Узяўшы удзел у спецыяльным конкурсе, можна атрымаць два квіткі на паказ адной з кінакарцін і выйграць вячэру ў рэстаране.

Для таго каб стаць наведвальнікам сеанса, неабходна прайсці рэгістрацыю на сайце фэсту і загрузіць фатаграфію ў вобразе любімага кінагероя. Гэта можа быць як цэлы касцюм, так і асобны аксесуар, які асацыіруецца з кінагероем.

14 лютага ў кінатэатры VOKA CINEMA будзе працаваць тэматычная фотозо­ на: ёсць магчымасць зрабіць выдатныя здымкі і заадно папазіраваць для кон­ курсу. Праўда, удзельнікамі розыгрышу змогуць стаць толькі тыя, хто прыйдзе ў вобразе кінагероя і размесціць фота з  хэштэгам #vokasmartfilm у сябе ў сац­ сетках.

Вынікі VOKA Smartfilm будуць пад­ ведзены 16 красавіка 2020 года. Увесь гэты час сачыць за ходам фестыва­ лю можна будзе на афіцыйным сайце www.smartfilm.by, а таксама ў спецы­ яльным раздзеле відэасэрвісу VOKA. Акрамя таго, наведвальнікі сайта і карыстальнікі VOKA змогуць першымі ўбачыць работы, якія ўвойдуць у шортліст фестывалю.

Вікторыя АСКЕРА

Загаловак у газеце: Сезон незвычайнага

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.