Вы тут

Паэзія Азербайджана для Беларусі


Пераклады пачынаюцца са шчырай і непрыхаванай цікавасці да краіны, лічыць Таццяна Сівец, паэтэса, перакладчыца, рэдактар-укладальнік зборніка паэзіі «Анталогія сучаснай Азербайджанскай літаратуры», які быў выдадзены ў Выдавецкім доме «Звязда» пры падтрымцы Цэнтра перакладу пры Кабінеце міністраў Азербайджанскай Рэспублікі.


На прэзентацыі зборніка ў кнігарні «Дружба», якая прайшла ў межах XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, Таццяна Сівец падкрэсліла:

— Менавіта з любові да ўсяго Азербайджана, да прыгожага горада Баку пачалася мая самая вялікая любоў. Гэта цудоўная цёплая краіна, дзе жывуць вельмі шчырыя і цікавыя людзі. У кожнай краіне самы вялікі гонар і скарб — гэта яе літаратура. І азербайджанцы ёй ганарацца, адчуваючы важнасць ролі творцаў у жыцці, у культуры, у гісторыі.

Дарэчы, Выдавецкі дом «Звязда» супрацоўнічае з Азербайджанам з 2013 года. Першым сумесным праектам сталі кнігі «Шчаслівая сустрэча» з серыі «Сугучча сэрцаў. Беларусь — Азербайджан». З таго часу ў  Выдавецкім доме «Звязда» пабачылі свет яшчэ чатыры кнігі гэтай серыі: «Знічкай цябе я пакіну (вершы, паэмы)» — зборнік паэта, заслужанага дзеяча мастацтваў Азербайджана Чынгіза Алі аглу, перакладзены на беларускую мову; «Ліст» — вершы маладой паэтэсы Лэйлы Аліевай, пераствораныя па-беларускі Таццянай Сівец; «Базгулаг і поры года» — казка пісьменніцы Севідж Нурукызы, якая суправаджаецца вершамі і загадкамі; «Анталогія сучаснай азербайджаскай літаратуры» — кніга, якая прадстаўляе творцаў розных пакаленняў і паэтычных школ. У анталогію ўвайшлі такія паэты, як Самед Вургун, Мікаіл Мушвіг, Расул Рэа, Гусейн Арыф, Набі Хазры, Алі Керым, Мамед Араз, Тофік Байрам, Закір Ягуб і многія іншыя. Перакладчыкамі з азербайджанскай мовы выступілі Таццяна Сівец, Навум Гальпяровіч, Юлія Алейчанка і Валерыя Радунь. Іх вершы ў арыгінале і ў перакладзе гучалі падчас сустрэчы.

Саветнік Пасольства Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Нізамі Рустамаў падкрэсліў, што Азербайджан і Беларусь звязаны цёплым і шчырым сяброўствам. «Адносіны развіваюцца ва ўсіх сферах. І культурны кірунак — адзін з ключавых. Усцешна, што ў Беларусі звяртаюць увагу менавіта на сучасную азербайджанскую літаратуру, тым самым даючы магчымасць блізкага знаёмства з нашай культурай», — упэўнены Нізамі Рустамаў.

Яўгенія ШЫЦЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.