Вы тут

Каранік: У Беларусі па-ранейшаму не зафіксавана ніводнага выпадку завозу каранавіруса


У Беларусі захоўваецца спакойная сітуацыя па каранавірусу, не зафіксавана ніводнага выпадку завозу. Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, перадае БелТА.


"Мы ў гэтым плане праводзім супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы. Сітуацыя аналізуецца нават не штодня, а некалькі разоў на дзень" - сказаў міністр.

З улікам таго, што адбываецца ў Еўропе, узмоцнены кантроль на рэйсах, якія вяртаюцца з Італіі, дзе ў шэрагу гарадоў з-за каранавіруса уведзены карантын. "Беларусы, якія вярнуліся з Кітая, і грамадзяне іншых краін знаходзяцца пад медыцынскім наглядам. Цяпер яго будуць весці і ў дачыненні да тых, хто прыедзе з паўночных рэгіёнаў Італіі", - адзначыў Уладзімір Каранік.

Ён растлумачыў, якім чынам беларускія спецыялісты праводзяць лабараторнае тэставанне. "ДНК віруса было перададзена ўсім зацікаўленым Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. Гэта дазволіла скласці тэст сістэмы", - расказаў міністр. Беларускія медыкі выкарыстоўваюць два выгляду тэстаў - айчыннай вытворчасці і перададзеныя Расіяй. Дзякуючы гэтаму ў шэрагу выпадкаў праводзіцца двайны кантроль.

"Лабараторных тэстаў дастаткова. Іх якасць праверана незалежнымі экспертамі. Мы не сумняваемся ў выніках", - падкрэсліў міністр.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».