Вы тут

У Японіі памёр найстарэйшы мужчына ў свеце


112-гадовы жыхар прэфектуры Ніігата Цітэцу Ватанабэ, якога ў пачатку гэтага месяца афіцыйна прызналі найстарэйшым мужчынам на Зямлі па версіі Кнігі рэкордаў Гінеса, памёр. Пра гэта ў аўторак паведаміла агенцтва Kyodo, піша ТАСС.


Адзначаецца, што японскі доўгажыхар, які нарадзіўся 5 сакавіка 1907 года, памёр яшчэ 23 лютага. Папярэдні ўладальнік тытула найстарэйшага мужчыны на планеце быў таксама жыхаром Японіі. 113-гадовы Масадзо Нанака памёр 20 студзеня мінулага года.

Японцы традыцыйна займаюць верхнія радкі рэйтынгаў сусветных доўгажыхароў. 

Прэв'ю: guinnessworldrecords.es

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.