Вы тут

Памёр маршал Савецкага Саюза Дзмітрый Язаў


Памёр маршал Савецкага Саюза Дзмітрый Язаў, паведамляюць СМІ са спасылкай на Мінабароны РФ.


Фота: РИА Новости

"25 лютага ў Маскве на 96-м годзе жыцця пасля цяжкай і працяглай хваробы пайшоў з жыцця маршал Савецкага Саюза Дзмітрый Цімафеевіч Язаў", - гаворыцца ў паведамленні.

Язаў быў апошнім з ваеначальнікаў, якому было прысвоена званне маршала Савецкага Саюза. Ім ён стаў у 1990 годзе. Акрамя таго, ён быў апошнім міністрам абароны СССР, які займаў дадзеную пасаду з 1987 года па 1991 год. Таксама Язаў з'яўляецца ветэранам Вялікай Айчыннай вайны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?