Вы тут

Прагноз надвор'я на тыдзень


У апошні тыдзень халоднага сезона тэмпература паветра будзе падымацца да 9 цяпла.

У атмасферы пераважаюць заходнія вятры, якія нясуць углыб кантынента цёплае акіянічнае паветра. Атлантычныя цыклоны рухаюцца на ўсход і перакрываюць доступ арктычнаму паветру ў Паўднёвыя шыроты. Таму сапраўднай зімы ў нас і не было, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Заўтра ў асноўным захаваецца ўплыў франтальных раздзелаў. Уначы і раніцай будзе воблачна з праясненнямі, а ўдзень па ўсходзе Беларусі пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу, месцамі з мокрым снегам, уначы — слабы галалёд. У дзённыя гадзіны па заходняй палове краіны ў вобласці павышанага атмасфернага ціску надвор'е палепшыцца. Чакаюцца працяглыя праясненні без ападкаў. Вецер паўднёва-заходні парывісты. Уначы будзе ад мінус 1 градуса да плюс 4 градусаў, удзень — 3—9 цяпла.

У чацвер надвор'е будзе фарміраваць чарговая серыя атмасферных франтоў з Заходняй Еўропы. Чакаецца воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Уначы чакаецца слабы галалёд. Вецер заходняй чвэрці ўмераны. Тэмпература паветра ўначы — ад мінус 2 да 4 градусаў цяпла, удзень — 1—8 градусаў з плюсам. У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі пройдзе кароткачасовы мокры снег. Уначы і раніцай на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні ўмераны. Уначы на пятніцу злёгку ўзмоцніцца мароз. Чакаецца ад нуля да мінус 7 градусаў. Але ўдзень ужо будзе ад мінус 1 да плюс 6 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, на выхадныя захаваецца няўстойлівы характар надвор'я. У суботу, у апошні дзень лютага, ападкаў будзе няшмат, а ў нядзелю, 1 сакавіка, зноў у многіх раёнах пройдзе дождж, месцамі з мокрым снегам. Уначы чакаецца невялікі мінус, а днём упэўнены плюс.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: wallpapers.99px.ru

Загаловак у газеце: Зімы не было, ды ўжо і не будзе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».