Вы тут

Пасол Кітая ў Расіі: Распрацавана вакцына супраць каранавіруса


Улады Кітая ўпэўненыя, што эпідэмію новага каранавіруса хутка ўдасца перамагчы, а нармальнае жыццё ў большасці рэгіёнаў краіны будзе адноўлена да канца лютага. Ужо распрацавана вакцына, якая, папярэдне, дазваляе сфармаваць імунітэт, яе неабходна дапрацаваць і пратэставаць дадаткова, заявіў журналістам у панядзелак пасол Кітая ў Маскве Чжан Ханьхуэй, інфармуе ТАСС


"У Кітаі ёсць упэўненасць, што мы ўжо ў бліжэйшы час атрымаем канчатковую перамогу над гэтай эпідэміяй, - сказаў пасол. - Акрамя цэнтра эпідэміі (у правінцыі Ухань - заўв. ТАСС) у большасці правінцый і гарадоў да канца гэтага месяца ўжо адновіцца нармальны парадак. вядома, у цэнтры эпідэміі, я думаю, гэты момант наступіць пазней - дзесьці на працягу сакавіка".

Па словах дыпламата, распрацаваная ў Кітаі вакцына ўжо паспела прадэманстраваць эфектыўнасць, аднак патрабуюцца дадатковыя выпрабаванні. "Нашы навукоўцы ўжо далі трохмернае апісанне каранавіруса - гэта вельмі добрая падстава для распрацоўкі вакцыны. У Кітаі ўжо распрацавалі вакцыну, якая паказвае імунітэт. Але гэта папярэднія вынікі, патрэбны яшчэ час для далейшых эксперыментаў і дапрацоўкі [вакцыны]", - растлумачыў Чжан Ханьхуэй.

Прэв'ю: 24tv.ua

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.