Вы тут

Кітайскі зонд «Чан’э-4» працягвае даследванні


Пасадачны модуль і месяцаход кітайскага касмічнага зонда «Чан’э-4» аднавілі работу на пятнаццаты месяцовы дзень на адваротным баку Месяца пасля «сну» ў надзвычай халодную ноч, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паводле звестак Цэнтра месяцовых даследаванняў і касмічнай праграмы пры Кітайскім нацыянальным касмічным упраўленні (CNSA), пасадачны модуль зонда «прачнуўся», а месяцаход «Юйту-2» («Нефрытавы заяц-2») раней аднавіў работу. Абодва апарата працуюць у нармальным рэжыме.

Месяцаход «Юйту-2» пераадолеў больш чым 370 метраў па паверхні другога боку Месяца для правядзення навуковых даследаванняў яе нязведанай тэрыторыі. Згодна з планам, ён рухаецца на паўночны захад, а затым на паўднёвы захад, каб працягнуць сваё навуковае даследаванне.

Як вядома, кітайскі зонд «Чан’э-4», запушчаны 8 снежня 2018 года, здзейсніў першую ў свеце мяккую пасадку на адваротным баку Месяца 3 студзеня мінулага года.

Прэв'ю: naukatv.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?