Вы тут

Замежнікі па падробленых дакументах арандавалі аўтамабілі і знікалі


На днях супрацоўнікі крымінальнага вышуку сталічнага ГУУС затрымалі дваіх гасцей нашай краіны, якія кралі пракатныя аўто ў Мінску.


Пачынаючы з кастрычніка мінулага года тры мінскія фірмы пацярпелі ад дзеянняў гэтых грамадзян. Ва ўсіх выпадках схема была аднолькавай: пасля афармлення дакументаў на арэнду даволі дарагіх машын арандатары знікалі разам з транспартнымі сродкамі.

Аператыўнікі ўстанавілі, што да ўсіх крадзяжоў датычны адзін мужчына, «каардынатар». Ён тройчы прыязджаў у Беларусь і пры кожным візіце прывозіў з сабой новага чалавека. Каардынатар забяспечваў яго фальшывымі дакументамі і плаціў каля 250 долараў, каб той аформіў арэнду на сябе. Сам пры гэтым заўсёды заставаўся ў цені.

Такім спосабам былі выкрадзены тры аўтамабілі агульным коштам каля 80 тысяч рублёў. Сталічныя сышчыкі затрымалі каардынатара і падстаўную асобу падчас чацвёртага візіту ў краіну.

Як паведамілі ў Галоўным ўпраўленні крымінальнага вышуку МУС Беларусі, падобныя злачынствы ў нашай краіне рэдкасць — у апошні раз такая схема зафіксавана два гады таму. Ва ўсіх выпадках злачынцы аказваліся замежнікамі. Як правіла, калі беларускі пашпарт нашы грамадзяне здолеюць адрозніць ад грубай падробкі, то пра фальшывыя пашпарты іншых дзяржаў даведацца больш складана.

МУС рэкамендуе ўладальнікам і работнікам пракатных фірмаў быць пільнымі пры афармленні здзелак. Акрамя капіравання дакументаў варта захоўваць яшчэ і актуальнае фота арандатара аўто.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».