Вы тут

Кітайскія фрыстайлісткі выйгралі золата і срэбра ў сінхронных скачках на этапе КС у "Раўбічах"


Трыумфам кітайскіх лыжных акрабатак завяршыліся старты па сінхронных скачках сярод жанчын, якія ўваходзяць у праграму этапу Кубка свету па фрыстайле, які 22-23 лютага праходзіць у Мінску, паведамляе БелТА.


Першае месца заняў дуэт з Паднябеснай Сю Менгтао і Фаню Конг. Іх выніковая адзнака 87,51 бала. На другой пазіцыі завяршылі старты ў спарткомплексе пад Мінскам іх суайчынніцы Ксю Нуо і Ксю Сікун (76,92). Трэцяе месца занялі ўкраінкі Анастасія Навасад і Надзея Махнацкая (72,58).

Усяго ўзнагароды этапу Кубка свету па фрыстайле ў "Раўбічах" акрамя гаспадароў спаборніцтваў аспрэчвалі атлеты з Аўстраліі, Казахстана, Канады, Кітая, Расіі, ЗША, Украіны, Швейцарыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».