Вы тут

У Шклове ў прыватным жылым доме разарвала ацяпляльны кацёл


У Шклове ў прыватным жылым доме на вуліцы Гарадзецкай разарвала ацяпляльны кацёл на цвёрдым паліве без наступнага гарэння, паведамілі ў МНС.


Гаспадыня дома знаходзілася на вуліцы. У момант здарэння ў доме знаходзілася паўналетняя дачка гаспадара і яе маленькі сын. Яны не пацярпелі, самастойна пакінулі дом.

У выніку здарэння пашкоджаны ацяпляльны цвёрдапаліўны кацёл, драўляная ўнутраная перагародка і аконны блок, дэфармаваны газавы кацёл, верхняя частка цаглянай вонкавай сцяны памяшкання кацельні адхіленая вонкі. Пацярпелых няма.

Як мяркуецца, прычына выбуху - парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад (адсутнасць цыркуляцыі цепланосбіта ў сістэме).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».