Вы тут

Двое мужчын загінулі мінулай ноччу на пажарах у Беларусі


У Гарадку мужчына загінуў мінулай ноччу пры пажары ў аднапавярховым шматкватэрным доме, паведамілі ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.


Ратавальнікаў выклікалі бліжэй да гадзіны ночы. У жылым доме гарэла кватэра №2, у якой работнікі МНС знайшлі цела загінулага гаспадара, 48-гадовага непрацуючага. Агонь пашкодзіў не толькі маёмасць, сцены і столь жылля, але нават дастаў да даху над кватэрай. Прычына пажару высвятляецца.

Трыма гадзінамі пазней у вёсцы Рамбокоўшчына Іўеўскага раёна на пажары жылога дома, які выкарыстоўваўся як дача, загінуў 29-гадовы сын гаспадара. Паводле інфармацыі Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, ратавальнікі выявілі цела загінулага на падлозе пад абломкамі згарэлых будаўнічых канструкцый. У доме знішчаны дах і перакрыцце, пашкоджаныя сцены і маёмасць. Як мяркуецца, да трагедыі прывяло неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Галаву можна вешаць, ламаць, сушыць, намыльваць... Але не губляць!

Грамадства

Як шматдзетная сям’я будуе жыллё з дапамогай дзяржаўнай субсідыі

Як шматдзетная сям’я будуе жыллё з дапамогай дзяржаўнай субсідыі

Святлана, шматдзетная мама з вёскі Чарнаўчыцы, што пад Брэстам, падзялілася гісторыяй іх сям'і і дома.

Грамадства

Камень Узнясення, «Стопачка» і «Руская свечка». Што паглядзець у Іерусаліме?

Камень Узнясення, «Стопачка» і «Руская свечка». Што паглядзець у Іерусаліме?

Аўтобусы з паломнікамі і турыстамі ніколі не праязджаюць міма гэтых знакавых, і не толькі для хрысціян, святынь.