Вы тут

Беларускіх гісторыкаў запрашаюць на Digital History MEETUP


13-14 сакавіка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя. Ёханэса Рау (IBB Minsk) пройдзе Digital History MEETUP.


Digital History MEETUP - гэта магчымасць распавесці аб праектах на стыку гісторыі і digital, дзе сучасныя тэхналогіі і IT-рашэнні дапамагаюць у гістарычнай адукацыі, папулярызацыі месцаў памяці і музеяў і робяць іх больш даступнымі для моладзі і новай аўдыторыі.

Да ўдзелу ў мітапе запрашаюцца гісторыкі, выкладчыкі, супрацоўнікі музеяў, аматары і прафесіяналы ў сферы лічбавых тэхналогій і інавацый з Беларусі, Украіны і Расіі.

Галоўная ўмова - прадставіць праекты, якія распавядаюць пра гістарычныя падзеі і спрыяюць папулярызацыі культуры памяці з дапамогай сучасных тэхналогій: сайты, анлайн-платформы, мабільныя праграмы, медыя-праекты і інш.

Удзельнікаў Digital History MEETUP чакаюць выступленні экспертаў з Беларусі і Украіны, якія падзеляцца сваім вопытам у сферы лічбавай гісторыі, працы з візуальнымі дадзенымі і мультымедыя. 14 сакавіка адбудзецца ShowCaseDay, у рамках якога пройдуць прэзентацыі digital-праектаў і лепшых практык у сферы лічбавай гісторыі. Удзельнікі мітапа прадставяць свае праекты, а таксама змогуць даведацца пра самыя цікавыя digital history трэнды ў Беларусі, Украіне і Расіі.

Для ўдзелу ў Digital History MEETUP неабходна запоўніць заяўку да 2 сакавіка  Падрабязнасці і рэгістрацыя

Арганізатарамі мітапа выступаюць IBB Minsk і IBB Dortmund ў партнёрстве з Гістарычнай майстэрняй імя Л. Левіна, Фондам развіцця Брэсцкай крэпасці, Фондам  “Халакост”, Украінскай асацыяцыяй вуснай гісторыі і пры фінансавай падтрымцы МЗС Германіі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Баявыя поспехi шмат у чым залежалi ад быту, або пра што паведамляюць партызанскiя летапiсы

Баявыя поспехi шмат у чым залежалi ад быту, або пра што паведамляюць партызанскiя летапiсы

Партыйныя i камсамольскiя арганiзацыi партызанскiх атрадаў удзялялi вялiкую ўвагу адпачынку i вольнаму часу партызан.