Вы тут

У Гомелі пройдзе крэатон для старшакласнікаў “Першыя ідэі: экалогія”


29 лютага ў Гомелі адбудзецца крэатон, удзел у якім могуць узяць cтаршакласнікі з усёй Беларусі. Ён пройдзе ў рамках сацыяльна-адукацыйнага праекта “Першыя”, які рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk.


Крэатон “Першыя ідэі: экалогія” пройдзе ў Гомельскім абласным грамадска-культурным цэнтры (вуліца Ланге, 17) 29 лютага з 11.30 да 16.00. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў з любога рэгіёна краіны, якім цікава патрэніравацца генерыраваць ідэі, прэзентаваць іх на публіцы і атрымаць парады  ад экспертаў.

Спачатку ўдзельнікам пакажуць некалькі відэаролікаў з выступленнямі сусветна вядомых спікераў. Іх пракаментуе эксперт, які сутыкаецца з узнятымі пытаннямі ў сваёй працы штодня. Ён жа агучыць пытанне для абмеркавання. Затым школьнікі падзеляцца на каманды і калектыўна вырашаць, якія ідэі можна было б прапанаваць для дасягнення акрэсленай мэты, а пасля прэзентуюць свае задумы перад аўдыторыяй.

Па выніках абмеркавання запрошаныя эксперты па экалогіі і прадстаўнікі кампаніі А1 адзначаць самыя цікавыя ідэі, а таксама ўзнагародзяць найлепшага прамоўцу крэатона.

Спецыяльна да крэатона 29 лютага арганізатары сацыяльна-адукацыйнага праекта “Першыя” рыхтуюць пяты выпуск беларускамоўнага падкаста, госцем якога стане адзін з аўтараў праекта па перапрацоўцы пластыку Rebottle Кірыл Марыкін. Эпізод першага беларускамоўнага падкасту для моладзі, прысвечаны тэме экалогіі, выйшаў 21 лютага – у Міжнародны дзень роднай мовы. З папярэдніх выпускаў падкастаў падлеткі могуць таксама даведацца пра прамоўніцкае майстэрства, праекты ў тэатральнай сферы, карысныя інклюзіўныя ініцыятывы і тэхналагічныя распрацоўкі.

Удзел у крэатоне – бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.