Вы тут

Рашэнне па абразанні дрэў у Мінску будуць прымаць індывідуальна


У Мінску перагледзяць пытанні азелянення і абразання дрэў, паведаміў у час прамой лініі старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак, інфармуе БЕЛТА.


На прамую лінію патэлефанаваў жыхар сталіцы і паскардзіўся на нерацыянальнае абразанне дрэў у раёне вуліцы Казінца. Паводле яго слоў, у Мінску сталі абрэзаць здаровыя дрэвы, з такім падыходам "горад можа ператварыцца ў пустыню".

Анатоль Сівак адзначыў, што гэтая праблема вывучаецца ў Мінгарвыканкаме. Падыходы да працы з зялёнымі насаджэннямі трэба мяняць. Мэр даў распараджэнне "Зелянбуду" раёнаў старанна вывучаць пытанне неабходнасці абрэзкі і зрэзу дрэў. "Павінен быць індывідуальны падыход да кожнага дрэва, варта ўлічваць мэтазгоднасць такой працы, - сказаў ён. - Пытанні зрэзу кожнага дрэва павінны прымацца на ўзроўні Мінгарвыканкама. Магчыма, будзе паменшаная сума фінансавання на гэтыя віды работ, каб сродкі выкарыстоўваліся эфектыўна і рацыянальна".

Прэв'ю: fermerteh.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».