Вы тут

Выпускнікі БНТУ два тыдні праходзілі практыку на Смаленскай АЭС


Выпускнікі БНТУ два тыдні праходзілі вытворчую практыку на Смаленскай атамнай электрастанцыі ў межах беларускай дзяржпраграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2016—2020 гады. За сем гадоў расійскія спецыялісты падрыхтавалі больш за 50 беларускіх атамшчыкаў і штогод прымаюць на практыку да 150 студэнтаў.


Фота: arman-engineering.ru

На Смаленскай станцыі гэта ўжо пятая група юных ядзершчыкаў з Беларусі. Падчас практыкі студэнты засвойваюць спецыфіку вытворчасці атамнай электраэнергіі, вывучаюць канструкцыю рэактара, цеплавую схему станцыі, паратурбінныя ўстаноўкі. Усё гэта карысна не олькі добрай падрыхтоўкай да дыплому, але і магчымасцю пазнаёміцца са спецыфікай дзеючай вытворчасці, упэўнены ў БНТУ. Многія з сённяшніх выпускнікоў — гэта заўтрашнія супрацоўнікі Беларускай АЭС.

Ірына СІДАРОК

Загаловак у газеце: Два тыдні на дзеючай АЭС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?