Вы тут

Раўбічы ў сёмы раз прымаюць этап Кубка свету па фрыстайле


У гэтыя выхадныя, 22 і 23 лютага, рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы» ў чарговы раз стане пляцоўкай правядзення этапу Кубка свету па фрыстайле. У спаборніцтвах прымуць удзел 70 спартсменаў з дзевяці краін.


Падтрымаць беларускіх спартсменаў можна абсалютна бясплатна, уваход на трыбуны вольны. Для зручнасці балельшчыкаў з Мінска ў «Раўбічы» і назад будуць курсіраваць спецыяльныя аўтобусы. Рэйсы са сталіцы да месца спаборніцтваў будуць арганізаваны па прыгарадным аўтобусным экспрэсным маршруце № 449Э «ст. м. Барысаўскі тракт» — «Раўбічы». 22 лютага аўтобусы будуць адпраўляцца ад станцыі метро «Барысаўскі тракт» з 12.50 да 20.10. З Раўбіч — з 13.30 да 21.00. 23 лютага грамадскі транспарт будзе курсіраваць радзей. У Раўбічы аўтобусы будуць адпраўляцца з 12.50 да 16.30, а назад у Мінск — з 13.30 да 17.10.

Праграма двух дзён спаборніцтваў:

22 лютага:

  • 14:00 — кваліфікацыя
  • 17:00 — цырымонія адкрыцця
  • 19:00 — фінал

23 лютага (спаборніцтвы па сінхронных скачках):

  • 11:00 — пачатак
  • 14:00 — кваліфікацыя
  • 15:00 — фінал

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.