Вы тут

У Мінскай вобласці 21-24 лютага пройдзе прафілактычная акцыя “Цвярозы кіроўца”


З пачатку бягучага года на тэрыторыі Мінскай вобласці па віне нецвярозых кіроўцаў здзейснена шэсць дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх восем чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.


З мэтай умацавання транспартнай дысцыпліны, актывізацыі работы па спыненні фактаў кіравання транспартам у стане ап'янення, як адной з асноўных прычын ДТЗ з цяжкімі наступствамі, з 21 да 24 лютага на тэрыторыі Мінскай вобласці праводзіцца прафілактычная акцыя “Цвярозы кіроўца".

Як паведамілі ва УДА УУС Мінскага аблвыканкама, у ходзе мерапрыемства будуць створаны рэйдавыя групы з ліку супрацоўнікаў ДАІ, іншых службаў міліцыі грамадскай бяспекі і добраахвотных дружыннікаў. Нясенне службы нарадамі міліцыі будзе набліжана да месцаў размяшчэння аб'ектаў гандлю спіртнымі напоямі і забаўляльных устаноў (кавярні, дыскатэкі, сельскія клубы), месцаў масавага адпачынку, асабліва ў вячэрні і начны час.

 ДАІ Мінскай вобласці звяртаецца да ўдзельнікаў дарожнага руху: калі вы бачыце ці ведаеце, што транспартным сродкам кіруе вадзіцель у стане ап'янення, паведаміце ў дзяжурную частку ДАІ па тэлефоне 229-04-44 або на тэлефонную лінію 102.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: Depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».