Кітайскія і амерыканскія палеантолагі пацвердзілі, што знойдзеныя на паўночным усходзе Кітая закамянеласці дыназаўра належаць новаму віду крылатага і птушынага дыназаўра малога памеру, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Выкапнёвыя астанкі былі выяўленыя больш за дзесяць гадоў таму назад і захаваны ў Даляньскім музеі натуральнай гісторыі ў правінцыі Ляанін (Паўночна-Усходні Кітай). Тое, што гэта новы від дыназаўра, сумесна пацвердзілі даследчыкі з Музея натуральнай гісторыі Сан-Дыега (ЗША), Даляньскага музея натуральнай гісторыі, Дзяржаўнага ўніверсітэта штата Мантана (ЗША) і іншых даследчых устаноў. Іх адкрыццё было апублікавана ў амерыканскім часопісе Anatomical Record.
Гэты новы від дыназаўраў атрымаў назву Wulong bohaiensis або «танцуючы дракон» па-кітайску, у сувязі са структурай акамянелых астанкаў. У ранні крэйдавы перыяд дыназаўр Wulong па памеры быў меншым за крумкача, між тым агульная яго даўжыня падвоілася ў сувязі з доўгім касцістым хвастом, сцвярджаюць даследчыкі. Па іх апісанню, такі дыназаўр меў вузкія сківіцы з вострымі зубамі, яго цела было пакрыта пер'ем з крылападобнымі структурамі на руках і нагах, ён таксама меў два доўгіх пяра ў канцы хваста.
Даследчыкі лічаць, што Wulong быў адным з самых ранніх вядомых сваякоў дыназаўраў велацыраптараў, якія жылі на планеце 75 млн гадоў таму. А бліжэйшыя роднасныя адносіны з Wulong мелі малыя, чатырохкрылыя мікрараптары.
Джэхол Біёты - месца выяўлення закамянеласцяў новага віду дыназаўра, якое ахоплівае паўночную частку правінцыі Хэбэй, заходнюю частку правінцыі Ляанін і паўночна-усходняя частка аўтаномнага раёна Унутраная Манголія - багата закамянеласцямі розных відаў раслін і жывёл. Вядучы ініцыятар названага даследчага праекта Эшэлі Поўст мяркуе, што гэты рэгіён таксама быў адным з самых ранніх месцаў са спрыяльным для пражывання птушак асяроддзем, дзе суіснавалі птушкі, птушкападобныя дыназаўры і петразаўры.
Wulong паслужыць каштоўным матэрыялам для складання ўяўлення аб тым, якой была Зямля 120 млн гадоў таму, як дыназаўры эвалюцыянавалі і чым яны адрозніваліся ад сучасных птушак, перакананыя даследнікі.
Прэв’ю: hvylya.net
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.