Вы тут

У Кітаі прызвалі жанчын-салдат


У Кітаі пачалі прымаць на ваенную службу жанчын-салдат, у асноўным сярод выпускніц вышэйшых навучальных устаноў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


russian.people.com.cn

Кітай праводзіць прызыў у войска не адзін раз у год, а два, пачынаючы з 2020-га. Першы ў гэтым годзе набор жанчын-салдат завяршыўся 15 лютага, у асноўным ён быў зарыентаваны на выпускніц і студэнтак ВНУ.  Другі набор будзе праводзіцца ў асноўным сярод выпускніц сярэдніх школ вышэйшай прыступкі, выпускніц і студэнтак ВНУ, ён будзе доўжыцца з 26 чэрвеня па 15 жніўня.

Навабранцы ўступяць у армію 1 сакавіка і 1 верасня адпаведна. Набор ўключае працэдуры рэгістрацыі, фізічнага агляду і палітычнай экспертызы.  У ходзе набораў членам сем'яў ваеннаслужачых і загінуўшых герояў будзе надавацца першачарговая ўвага.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?