Вы тут

Уладальнікі некалькіх кватэр у сталіцы і прысталічным рэгіёне страцілі свае «квадраты» і грошы


Уладальнікі некалькіх кватэр у сталіцы і прысталічным рэгіёне страцілі свае «квадраты» і грошы. Шкода ацэньваецца больш чым у 400 тысяч рублёў.


Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта краіны завяршыла расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 46-гадовага мінчаніна, які здзяйсняў махлярствы з кватэрамі. І працягваў займацца гэтым, нават калі знаходзіўся ў калоніі. Пра гэта паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадствам СК.

Па звестках следства, у перыяд з 2008 да 2011 года мінчанін знаёміўся з тымі, хто вёў асацыяльны лад жыцця, і прапаноўваў ім дапамагчы ў продажы кватэр. Ён падманваў уладальнікаў, абяцаючы дапамагчы прыватызаваць і прадаць нерухомасць, а замест гэтага набыць іншае жытло меншым коштам і разлічыцца па здзелцы.

Дзеля большага пераканаўчага эфекту ён перадаваў уладальнікам кватэр частку грошай, дапамагаў ім з перарэгістрацыяй у іншыя жылыя памяшканні. Пасля афармлення продажу, натуральна, канчатковы разлік не адбываўся або рабіўся, але часткова. У выніку мужчына завалодаў трыма кватэрамі ў Мінску і прысталічным рэгіёне.

У 2014-м за такія злачынствы яго пакаралі пазбаўленнем волі ў выпраўленчай калоніі тэрмінам на сем гадоў. Але ж і там ён працягваў сваю «рыэлтарскую» дзейнасць: прапаноўваў іншым асуджаным, якія жадалі прадаць нерухомасць, дапамагчы ў гэтай справе. А каб не фігураваць у махлярскай схеме, прыцягнуў у якасці памагатага 49-гадовага работніка агенцтва нерухомасці.

Мінчанін пераконваў асуджаных, што яго знаёмы дапаможа ў продажы. Дзеля гэтага «кліенты» падпісвалі даверанасці на яго «кампаньёна-рыэлтара» на права распараджацца ўсёй маёмасцю пацярпелых. А далей усё як па нотах: продаж нерухомасці і завалоданне грошамі або перарэгістрацыя аб'екта на сябе ці падкантрольных асоб.

У 2015-м ён вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі па амністыі і працягнуў сваё чорнае рыэлтарства ў складзе арганізаванай групы. У выніку абвінавачаныя завалодалі чатырма кватэрамі і грашыма грамадзян агульным коштам больш за 400 тысяч рублёў. А каб легалізаваць такі даход, махляр стварыў таварыства з абмежаванай адказнасцю. Пры гэтым на першапачатковым этапе дзейнасці арганізацыі цалкам адсутнічалі легальныя крыніцы фінансавання.

— Следчымі быў праведзены вялікі аб'ём работы дзеля высвятлення ўсіх абставін супрацьпраўных дзеянняў. Так, у межах расследавання праведзена больш за сотню допытаў сведкаў і пацярпелых. Каб забяспечыць пакрыццё шкоды, на маёмасць абвінавачаных (у тым ліку кватэры, дамы, зямельныя ўчасткі, дарагія аўтамабілі) быў накладзены арышт агульным коштам больш за 480 тысяч рублёў, — растлумачылі ў Следчым камітэце.

Па выніках расследавання 46-гадоваму мінчаніну прад'явілі абвінавачанне па частцы 4 артыкула 209 (за паўторнае махлярства ў буйным памеры і ў складзе арганізаванай групы) і частцы 2 артыкула 235 (легалізацыя, «адмыванне» сродкаў, атрыманых злачынным шляхам) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Ён арыштаваны.

Яго 49-гадовага кампаньёна абвінавачваюць па частцы 4 артыкула 209 Крымінальнага кодэкса, і ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе ў сувязі са станам здароўя.

Расследаванне завершана, крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Загаловак у газеце: Кватэрнае махлярства

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Андрэй Худык: Неабходная мабілізацыя ўсіх узроўняў улады, грамадства і бізнесу для сумесных дзеянняў па ахове прыроды

Андрэй Худык: Неабходная мабілізацыя ўсіх узроўняў улады, грамадства і бізнесу для сумесных дзеянняў па ахове прыроды

Ад таго, наколькі беражліва людзі ставяцца да прыроды, залежыць якасць іх жыцця, здароўе і нават дабрабыт. 

Грамадства

У зоне павышанай небяспекі. Як працуе выбуховатэхнічны цэнтр унутраных войскаў МУС

У зоне павышанай небяспекі. Як працуе выбуховатэхнічны цэнтр унутраных войскаў МУС

Пра асаблівасці работы мы пагутарылі з намеснікам начальніка ўстановы Максімам Кулем.

Грамадства

Стаўленне «выкарыстаў — выкiнуў» трэба мяняць на «адсарцiраваў — перапрацаваў»

Стаўленне «выкарыстаў — выкiнуў» трэба мяняць на «адсарцiраваў — перапрацаваў»

Пахаванне адходаў — самы просты i танны спосаб пазбавiцца ад iх, аднак ён шкодзiць наваколлю i здароўю чалавека.

Грамадства

Новы кантэнт для лета. Чым заняць дзяцей на 92 днi

Новы кантэнт для лета. Чым заняць дзяцей на 92 днi

У перыяд летніх канікулаў для школьнiкаў i студэнтаў падрыхтаваны розныя цiкавыя мерапрыемствы, у тым лiку шмат з iх — анлайн.