Вы тут

Аляксандр Патліс зняў новы кліп пра каштоўнасць сям'і


Беларускі музыкант і спявак Аляксандр Патліс зняў відэа на песню «Дамашняя», якая прысвечана сям'і. Песня са снежня 2019 года гучыць у эфіры айчынных радыёстанцый.


Здымкі кліпа праходзілі ва ўкраінскім Запарожжы — на адвалах чырвоных кар'ераў, дзе раней здабываліся абразіўныя матэрыялы, а таксама ў прыватным доме, на тэлестудыі і ў здымачным павільёне. Рэжысёр Яўген Шкаленка прапанаваў галоўную ідэю: па сюжэце музыкант у ролі касманаўта адпраўляецца на Марс, а родныя — жонка Таццяна і сын Лявон — доўгія 12 месяцаў перажываюць і чакаюць вяртання бацькі дадому... «Філасофскі сэнс кліпа ў тым, што кожны мужчына, які пакідае дом, сыходзіць, каб вярнуцца, — кажа Аляксандр Патліс, — і не важна насамрэч, куды ён сыходзіць — у космас ці ў спартзалу, майстэрню, у офіс, на завод. Галоўнае для нас, мужчын, ведаць, што цябе чакаюць».

Спецыяльна для здымак выканаўцу давялося набраць вагу — каб паказаць, што не ўсе мужчыны «за сорак» ідэальныя, што большасць звычайных сем'яў далёкая ад моднага глянцу, але гэта не істотна, калі ў доме пануюць лад, любоў і прыняцце адно аднаго такімі, якія людзі ёсць. Але галоўнай складанасцю стала  нават не гэта, а задача ўгаварыць на здымкі жонку: Таццяна зусім не публічны чалавек і ўпэўнена, што сямейнае шчасце любіць цішыню. Сын жа, наадварот, удзельнічаў у «кіно» з захапленнем, тым больш для яго гэта не першы вопыт — раней Лявон разам з татам здымаўся ў кліпе беларускага гурта Nutekі «Прывітанне, сын».

Вікторыя ЗАХАРАВА

Фота са здымак кліпа

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.