Вы тут

«Разумны горад будучыні». Прэзідэнт Егіпта сёння паказвае Лукашэнку новую адміністрацыйную сталіцу


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння разам з Прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам ас-Сісі знаёмяцца з ходам будаўніцтва новай адміністрацыйнай сталіцы Егіпта, якая ўзводзіцца за 45 км на ўсход ад Каіра, перадае БЕЛТА. 


Знаёмства беларускага лідара з Новым Каірам, як ахрысцілі горад у народзе, пачалося з самай раніцы. Абдэль Фатах ас-Сісі сустрэў Аляксандра Лукашэнку каля комплексу Al Masa Capital, на тэрыторыі якога знаходзіцца буйнейшы ў Афрыцы кангрэс-цэнтр, 14 прэзідэнцкіх віл, 60 гасцінічных апартаментаў і фешэнебельны атэль Al Masa Royal Palace.

У гэтыя дні тут праходзіць першае пасяджэнне Беларуска-егіпецкага савета дзелавога супрацоўніцтва і выстаўка сумесных навукова-тэхнічных праектаў, перспектыўных навуковых распрацовак, высокатэхналагічнай прадукцыі і буйнагабарытнай тэхнікі МТЗ, МАЗ, «Амкадора», «Бабруйскаграмаша», Мінскага маторнага завода. 

Пасля кароткай размовы кіраўнікі дзяржаў паехалі аглядаць аб’екты новай адміністрацыйнай сталіцы. Канцэпцыя гэтага маштабнага праекта была прадстаўлена некалькі гадоў таму. Егіпецкія ўлады распрацавалі яго, каб вырашыць праблему перанаселенасці Каіра: паводле прагнозных ацэнак, насельніцтва горада да 2050 года можа дасягнуць 40 млн. Цяпер у Каіры пражывае амаль 10 млн чалавек, у агламерацыі — больш за 20 млн. 

Як расказалі кіраўніку беларускай дзяржавы, праект рэалізуецца па прынцыпе «разумны горад будучага». У новай сталіцы створаць адміністрацыйны і фінансавы цэнтры Егіпта. Тут размесцяцца асноўныя дзяржаўныя ўстановы, пасольствы, прадстаўніцтвы міжнародных арганізацый і замежных кампаній. У горадзе пабудуюць больш за 20 жылых раёнаў на 6,5 млн чалавек, вялікі парк і штучныя азёры, каля 2 тыс. устаноў адукацыі і вялікі тэхнапарк, больш за 600 бальніц і медцэнтраў, новы міжнародны аэрапорт і скорасную чыгунку да Каіра. 

У першую чаргу прэзідэнты наведалі горад культуры і мастацтва. Тут будуецца бібліятэка, некалькі тэатраў, выставачныя залы, музеі і галерэі, а таксама кафэ і рэстараны. Адкрыццё горада павінна супасці з пераездам у новую адміністрацыйную сталіцу органаў дзяржаўнай улады ў 2020-2021 гадах. 

У Новым Каіры прэзідэнты азнаёміліся з горадам спорту, парламенцкім комплексам і ўрадавым раёнам, дзе дабудоўваецца будынак Кабінета міністраў. Пазней тут пабудуюць яшчэ дзесяць комплексаў, у якіх размесцяцца 34 міністэрствы. Плануецца, што ўрад і міністэрствы пераедуць у новыя офісы ў сярэдзіне гэтага года. 

Парламенцкі комплекс будзе складацца са службовых, адміністрацыйных і дапаможных памяшканняў (галоўны будынак Палаты прадстаўнікоў, мячэць, медыцынскі цэнтр, паліцэйскі ўчастак, офіс ЗАГСа, ахоўны цэнтр, будынак для прыёму грамадзян, паркінг і гаражы). Егіпецкія парламентарыі плануюць пераехаць сюды ў гэтым годзе.

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Абдэль Фатахам ас-Сісі

Фота: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.