Вы тут

Страляніна ў нямецкім Ханау: колькасць загінулых узрасла да 9


Прынамсі восем чалавек загінулі, пяць пацярпелі пры страляніне, адкрытай зламыснікам у горадзе Ханау ў федэральнай зямлі Гесэн у цэнтральнай частцы Германіі. Пра гэта ў сераду паведаміла газета Bild са спасылкай на крыніцы, піша ТАСС.


Па дадзеных выдання, невядомыя адкрылі страляніну ў двух кальянных, а затым на адной з плошчаў горада.

Паліцыя пацвердзіла паведамленні аб васьмі загінулых і пяці цяжка параненых. 

Меркаваны злачынец знойдзены мёртвым у сябе дома, побач выяўлена яшчэ адно цела. У паліцыі адзначылі, што на дадзены момант няма сведчанняў таго, што маглі быць іншыя зламыснікі. Расследаванне працягваецца.

Матывы зламысніка невядомыя.

Абноўлена. Памёр яшчэ адзін чалавек, які атрымаў раненні падчас страляніны ў нямецкім Ханау. Такім чынам, колькасць загінулых узрасла да 9, паведамляе тэлерадыёкампанія Deutsche Welle.

Меркаваны злачынец пакінуў перадсмяротны ліст і відэазапіс. 

Прэв'ю: Reuters

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.