Вы тут

Раўбічы працягваюць падрыхтоўку да чэмпіянату Еўропы па біятлоне


У кантынентальным першынстве, якое стартуе 26 лютага ў Беларусі, возьмуць удзел 40 камандаў: 157 біятланістаў і 140 біятланістак. Дарэчы, летась у чэмпіянаце Еўропы, які прымала таксама наша краіна, удзельнічалі 34 каманды.


Зараз усе самыя тытулаваныя біятланісты выступаюць на чэмпіянаце свету ў Антхольцы, у тым ліку і беларуская зборная. Аднак некаторыя каманды ўжо заявілі, што і ў Раўбічах выступяць у наймацнейшым складзе. За беларускую зборную, напрыклад, выступяць Сяргей Бачарнікаў, Раман Ялётнаў, Антон Смольскі, Мікіта Лобастаў, Максім Варабей, Віктар Крыўко і Ягор Казарын у мужчын, Ірына Крыўко, Ганна Сола, Дзінара Алімбекава, Алена і Ірына Кручынкіны, Адэліна Сабітава і Дар'я Кудаева ў жанчын. Нагадаем, на леташнім чэмпіянаце Еўропы зборная Беларусі заваявала тры медалі: «серабро» ў пасьюце, «бронзу» ў індывідуальнай гонцы і змешанай эстафеце.

Таксама асноўным складам выступіць зборная Расіі. За медалі будуць змагацца Аляксандр Логінаў, Мацвей Елісееў, Яўген Гаранічаў, Кацярына Юрлава-Перхт, Святлана Міронава, Ірына Старых і іншыя. З Украіны прыедуць лідары Дзмітрый Підручны, Сяргей Сямёнаў, Арцём Прыма, Віта і Валянціна Семярэнкі, Алена Підгрушная. Балгарыю прадставяць Красімір Анеў, Уладзімір Іліеў, Мілена Тодарава.

Чэмпіянат Еўропы стартуе ў наступную сераду суперспрынтамі, у чацвер пройдуць адзіночная змешаная эстафета і класічная змешаная эстафета, а спрынтарскія гонкі і гонкі праследавання адбудуцца ў выхадныя.

Арганізатары сцвярджаюць, што «Раўбічы» ўжо гатовыя да турніру. На тэрыторыі спарткомплексу некалькі дзён таму пачала працаваць фабрыка па вытворчасці снегу. Двое сутак, пакуль стаялі невялікія маразы, снегавыя пушкі працавалі бесперапынна. Для таго каб падрыхтаваць трасу ў «Раўбічах» да правядзення чэмпіянату і этапу Кубка ІBU, работнікі спарткомплексу нарыхтавалі 10 тысяч кубаметраў снегу. З яго цяпер робяць трасу. Калі гэтага будзе недастаткова, дапамагчы гатовыя беларускія гарналыжныя курорты. «Летась быў вельмі вялікі досвед: мы правялі чэмпіянат Еўропы, летні чэмпіянат свету. Таму ў нас усё для таго, каб правесці і гэты турнір, ёсць: і чалавечы патэнцыял, і судзейскія брыгады, ёсць усё абсталяванне», — адзначыў дырэктар РЦАП па зімовых відах спорту Аляксандр Гагіеў.

15 лютага стартаваў продаж квіткоў і абанементаў на гонкі адкрытага чэмпіянату Еўропы. Білеты можна набыць на Tісkеtрrо.bу або ў білетных касах, іх кошт стартуе ад 5 рублёў.

Акрамя чэмпіянату Еўропы, Раўбічы таксама захоўваюць за сабой права правядзення і заключнага этапу Кубка ІBU (з 4 да 7 сакавіка). У рамках апошняга этапу прадугледжаны спрынтарскія гонкі і мас-старты. Склад нашай зборнай будзе вызначаны пазней, але асноўная зборная ў гэты час адправіцца на этап Кубка свету ў Чэхію.

Расклад гонак чэмпіянату Еўропы:

  • 26.02 (серада) — суперспрынт, кваліфікацыя, мужчыны (13:00)
  • 26.02 — суперспрынт, кваліфікацыя, жанчыны (15:00)
  • 26.02 — суперспрынт, фінал, мужчыны (17:30)
  • 26.02 — суперспрынт, фінал, жанчыны (18:00)
  • 27.02 (чацвер) — адзіночная змешаная эстафета (14:00)
  • 27.02 — змешаная эстафета (17:00)
  • 29.02 (субота) — спрынт, мужчыны (12:30)
  • 29.02 — спрынт, жанчыны (15:30)
  • 01.03 (нядзеля) — гонка праследавання, мужчыны (12:30)
  • 01.03 — гонка праследавання, жанчыны (14:30)

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Прэв'ю: globallookpress.com

Загаловак у газеце: Снег і зоркі будуць!

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.