Вы тут

Спробы ўвозу наркотыкаў у Беларусь не змяншаюцца


На чарговым пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў Беларусі абмеркавалі супрацьдзеянне незаконнаму абароту наркотыкаў.


«На фоне існуючай наркапагрозы нам удаецца эфектыўна ўплываць на сітуацыю, але, на жаль, спробы ўвозу забароненых рэчываў і выкарыстання Беларусі ў якасці краіны транзіту не скарачаюцца. У сувязі з гэтым дзейнасць праваахоўнікаў павінна быць адэкватная выклікам і пагрозам, якія з'яўляюцца», — перадае словы прэм'ер-міністра Сяргея Румаса прэс-служба ўрада.

Прафілактыка наркаманіі — сфера адказнасці не толькі сілавых структур. Рэаліі патрабуюць перагляду формаў і метадаў работы з пункту гледжання як сацыяльна-эканамічнай эфектыўнасці, так і ўспрымання грамадствам.

Як падкрэсліў Сяргей Румас, універсальных лекаў ад наркаманіі не існуе і акрамя праваахоўнага складніка ў вырашэнні праблемы неабходна адладжаная сістэма рэабілітацыі і лячэння залежных.

«Аднак складанасць і шматграннасць праблемы наркаманіі такая, што і гэтых элементаў недастаткова для вызвалення ад залежнасці. Калі пацыенты пасля лячэння і рэабілітацыі пакінуты на волю лёсу, не арганізаваны працэс іх пастаяннай занятасці і сацыялізацыі, вяртання ў ранейшы заганны круг не пазбегнуць», — сказаў кіраўнік урада.

Па словах міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева, статыстыка нарказлачынстваў у краіне знізілася, але ўзрасла колькасць наркотыкаў, якія канфіскавалі. Летась здзейснена каля 4,5 тысячы злачынстваў у гэтай сферы — палова звязана са збытам.

«Самае галоўнае дасягненне: пачынаючы з 2015 года колькасць выпадкаў перадазіровак з непаўналетнімі і, такім чынам, іх смерцяў скарацілася ў 37 разоў, у параўнанні з 2018 годам — у тры разы», — адзначыў Юрый Караеў.

Для транснацыянальных груповак Беларусь па-ранейшаму застаецца прывабнай краінай для транзіту. Да нас і праз нас ідуць пастаўкі як з усходу, так і з захаду.

«Раслінныя наркотыкі ў асноўным ідуць з усходу на захад, а сінтэтычныя — з захаду на ўсход. Сінтэтычныя з'яўляюцца найбольш небяспечнымі, іх усяго 5 % у агульным спектры, але менавіта ад іх 60 % перадазіровак», — удакладніў кіраўнік МУС.

Па словах Юрыя Караева, падраздзяленні па барацьбе з наркотыкамі накіраваны на выяўленне не дробных спажыўцоў, а буйных партый, каналаў і актыўную дзейнасць у сферы прафілактыкі.

З ініцыятывы Міністэрства ўнутраных спраў у РНПЦ псіхічнага здароўя створаны пілотны цэнтр працяглай рэабілітацыі нарказалежных. Вынікі яго работы падвядуць у верасні. Магчыма, што пілотны праект стане пастаянным.

Юрый Караеў рэзюмаваў, што ў цэлым сітуацыя з незаконным абаротам наркотыкаў кантралюецца і з'яўляецца значна лепшай, чым у іншых краінах. «Але гэта такая сфера, што мы павінны за кожнага змагацца. Кожны чалавечы лёс нам дарагі, і трэба імкнуцца ў гэтым плане да ідэалу», — канстатаваў міністр.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.