Вы тут

Як датэрмінова распарадзіцца сродкамі сямейнага капіталу?


Цяпер сямейным капіталам можна распарадзіцца, не чакаючы, пакуль дзіцяці, на якога ён аформлены, споўніцца 18 гадоў. Напрыклад, яго можна выкарыстаць для аплаты медыцынскіх паслуг, у тым ліку стаматалагічных.

Сродкі сямейнага капіталу можна будзе выкарыстаць для аплаты неабходных медыцынскіх вырабаў, якія не ўключаны ў Рэспубліканскі фармуляр медыцынскіх вырабаў пры выкананні складаных і высокатэхналагічных умяшанняў у кардыяхірургіі, нейрахірургіі, анкалогіі, а таксама для набыцця іншых лекавых сродкаў замест уключаных у Рэспубліканскі фармуляр лекавых сродкаў. У стаматалагічныя паслугі, якія можна будзе аплаціць сродкамі сямейнага капіталу, уваходзяць пратэзаванне зубоў, дэнтальная імплантацыя з наступным пратэзаваннем, артадантычная карэкцыя прыкусу.

Але, як растлумачылі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, трэба ведаць, што з 1 студзеня гэтага года зменены пералік дакументаў, якія павінна падаць сям'я ў мясцовы выканкам для прыняцця рашэння аб прызначэнні сямейнага капіталу і распараджэнні яго сродкамі (у тым ліку датэрмінова).

Якія дакументы патрэбны?

Для датэрміновага распараджэння сродкамі сямейнага капіталу для аплаты медпаслуг неабходна прадставіць: заяву; пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу; рашэнне або копію рашэння (выпіску з рашэння) аб прызначэнні сямейнага капіталу; заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя аб патрэбе ў атрыманні членам (членамі) сям'і платных медыцынскіх паслуг, з указаннем медыцынскай паслугі;

  • дакумент, які сведчыць асобу, і (або) пасведчанне аб нараджэнні члена сям'і, які мае патрэбу ў атрыманні платных медыцынскіх паслуг па заключэнні ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя;
  • дакументы, якія сведчаць асобу, і (або) пасведчанне аб нараджэнні, выпіскі з рашэнняў суда аб усынаўленні (удачарэнні), аб аднаўленні ў бацькоўскіх правах ці іншыя дакументы, якія пацвярджаюць уключэнне ў склад сям'і грамадзяніна, не ўлічанага ў яе складзе пры прызначэнні сямейнага капіталу (прадстаўляюцца на дзяцей, якія маюць патрэбу ў атрыманні платных медыцынскіх паслуг па заключэнні ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя, калі яны не былі ўлічаны ў складзе сям'і пры прызначэнні сямейнага капіталу);
  • дакументы, якія пацвярджаюць сваяцтва ў адносінах да членаў сям'і (пасведчанне аб нараджэнні, пасведчанне аб шлюбе, аб змене імя, выпіска з рашэння суда аб усынаўленні (удачарэнні) і іншыя), — у выпадку змены прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, даты нараджэння паўналетняга члена сям'і, таго, хто звярнуўся па датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу, і (або) члена сям'і, якому патрэбныя платныя медыцынскія паслугі па заключэнні ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя;
  • пасведчанне аб смерці або даведка органа загса, якая змяшчае звесткі з запісу акта аб смерці, копія рашэння суда аб аб'яўленні грамадзяніна памерлым, аб прызнанні яго зніклым без вестак, копія рашэння суда аб скасаванні шлюбу або пасведчанне аб скасаванні шлюбу ці іншы дакумент, які пацвярджае выключэнне са складу сям'і грамадзяніна, якому прызначаны сямейны капітал, або немагчымасць яго звароту, — у выпадку звароту паўналетняга члена сям'і, які не з'яўляецца грамадзянінам, катораму прызначаны сямейны капітал, або законнага прадстаўніка непаўналетняга члена сям'і, які не адносіцца да членаў сям'і.

Куды звяртацца?

Для датэрміновага распараджэння сродкамі сямейнага капіталу грамадзяне звяртаюцца ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы па месцы прызначэння сямейнага капіталу або ў адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання).

Падрыхтавала Святлана БУСЬКО

Прэв'ю: Depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».