Вы тут

Егіпет плануе адкрыць пасольства ў Мінску


Егіпет плануе адкрыць сваё пасольства ў Мінску. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прывітаў гэтую ініцыятыву на сустрэчы з журналістамі пасля перамоў у Каіры з Прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам ас-Сісі, паведамляе БЕЛТА.


"Вітаем планы егіпецкага боку па адкрыцці дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Беларусі. Мы акажам для гэтага усялякую падтрымку як самай блізкай і добрай дзяржаве, з якім мы супрацоўнічаем", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, падыходы абедзвюх краін па асноўных пытаннях міжнароднага парадку супадаюць. "Мы выступаем за мірнае ўрэгуляванне рэгіянальных канфліктаў, супраць усіх відаў гібрыдных войнаў, а таксама штучнай дэстабілізацыі сітуацыі ў розных краінах", - заявіў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь асуджае любыя праявы тэрарызму і выказвае поўную падтрымку намаганням Егіпта ў барацьбе з гэтай пагрозай. "Мы ведаем, якую ролю адыгрывае Егіпет у барацьбе з тэрарызмам і які ўклад унясла гэта дзяржава ў супрацьдзеянне тэрарызму", - дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што сумеснымі намаганнямі краіны змогуць вывесці супрацоўніцтва на якасна новы ўзровень. "Мы заўсёды рады вас бачыць у Беларусі. Народ Беларусі вас добра ведае, паважае, і вы будзеце заўсёды жаданым госцем у цэнтры Еўропы - дакладна так, як вы нас прымаеце тут", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

Як патлумачыў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей, раней беларускі бок прадаставіў Егіпту некалькі участкаў на выбар для будаўніцтва пасольства.

"Пасля пэўнага перыяду зацішша яны актывізавалі гэты працэс, і цяпер ўчасткі на разглядзе. Мы чакаем адказу. Гатоўнасць па адкрыцці пасольства ёсць. Я думаю, гэта таксама паслужыць стымулам для паглыблення нашага ўзаемадзеяння", - сказаў ён.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.