Вы тут

У Мінску хлопчык гуляў з кайданкамі. Іх прыйшлося здымаць выратавальнікам


Увечары 18 лютага ў службу МНС звярнуліся ўстрывожаныя бацькі з просьбай аб дапамозе зняць кайданкі з ног дзіцяці, паведамляе прэс-служба ведамства.


Па прыбыцці высветлілася, што чатырохгадовы хлопчык гуляў з алюмініевымі кайданкамі, надзеў на ногі і заціснуў. Як патлумачылі бацькі, яны каля гадзіны спрабавалі самастойна іх зняць, але безвынікова і вырашылі заклікаць на дапамогу ратавальнікаў.

Хлопчык спакойна сядзеў і чакаў дапамогі, але вось калі ўбачыў спецабсталяванне, заплакаў. Тады працаўнікі МНС вырашылі выкарыстаць больш простыя інструменты, каб не палохаць дзіця. З дапамогай напільніка і абцугоў перарэзалі кайданкі і вызвалілі хлопчыка. Працэдура доўжылася нядоўга, каля 15 хвілін.

Пасля чаго хлопчык усміхнуўся і сказаў: "Вырасту і пайду працаваць ратаўніком".

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.