Вы тут

Мінчанін сарваў люстэркі з 17-ці аўтамабіляў


Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Ленінскага РУУС г. Мінска затрымалі мужчыну, які ў стане алкагольнага ап'янення адарваў бакавыя люстэркі ў транспартных сродкаў.


Да супрацоўнікаў міліцыі звярнуліся жыхары Ленінскага раёна сталіцы і паведамілі, што невядомы пашкодзіў іх машыны.

Праваахоўнікі, азнаёміўшыся з запісамі з камер відэаназірання, устанавілі, што да хуліганскіх дзеянняў датычны 34-гадовы мінчанін. Паводле аператыўнай інфармацыі, мужчына, вяртаючыся дадому пасля карпаратыва, беспадстаўна стаў наносіць пашкоджанні аўтамабілям, якія стаялі ўздоўж дарогі. Мінчанін адрываў ў транспартных сродкаў бакавыя люстэркі, пасля чаго выкідваў іх у смеццевы кантэйнер і ўцякаў. Такім чынам мужчына пашкодзіў 17 машын. Матыў свайго ўчынку затрыманы патлумачыць не змог, паколькі нічога не памятае, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама. Вядома, што прычынены ўрон склаў больш за 5100 рублёў. Вядома, што раней да крымінальнай адказнасці мінчанін не прыцягваўся.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.