Вы тут

Сабака збег ад выкрадальніка, але да яго ўсё роўна наведалася міліцыя


У міліцыю Полацка звярнулася ўладальніца кітайскага чубатага сабакі і распавяла, што хадзіла па пакупкі разам з гадаванцам. Жанчына прывязала чацвераногага сябра на ўваходзе ў краму паміж двума шклянымі дзвярыма. Калі пакупніца завяршыла шопінг, сабакі ў тамбуры ўжо не было, пра што яна экстрана паведаміла праваахоўнікам.


Аператыўнікі крымінальнага вышуку вывучылі запіс камер вонкавага відэаназірання. На іх выразна быў бачны мужчына, які пасля нядоўгіх роздумаў зводзіць сабаку. Напачатку ён спрабаваў зрабіць гэта праз ланцужок, але жывёла супраціўлялася. Тады выкрадальнік узяў яго на рукі і схаваўся. Вылічыць зламысніка было не складана: мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, і яго дзеянні прыцягнулі ўвагу грамадзян.

Жывёле відавочна не спадабаўся новы гаспадар, і ў нейкі момант у сабак атрымалася вырвацца і ўцячы. Блукаючага па вуліцы гадаванца знайшла неабыякавая гараджанка. Яна дала прытулак сабаку і размясціла аб'яву ў сацсетках. Ужо на наступны дзень адбылося шчаслівае ўз'яднанне гаспадыні і чацвераногага сябра сям'і, паведамляе МУС.

А выкрадальніка праваахоўнікі засталі дома. Растлумачыць свой учынак ён так і не змог з-за выпітага напярэдадні алкаголю. Успомніў толькі тое, што сабака яму вельмі спадабалася. Распачата крымінальная справа за крадзеж.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: yandex.ua

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.