Вы тут

У Егіпце НАН Беларусі прадставіць больш за 40 інавацыйных распрацовак і тэхналогій


На выставе “Беларусь-Егіпет: партнёрства, скіраванае ў будучыню” у Каіры  Нацыянальная акадэмія навук Беларусі прадставіць больш за чатыры дзесяткі  інавацыйных распрацовак і тэхналогій, перспектыўных для егіпецкага рынку.


НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўству прадэманструе тыпавую модульную станцыю комплекснай ачысткі вады  "ГЕАПРОФІЛЬ". Яна прызначана для ачысткі вады з падземных крыніц ад раствораных у ёй прымешак (жалеза, марганца, мутнасці,  серавадароду, соляў амонія і інш.). Станцыя можа быць убудавана ў новыя або існуючыя аб'екты водазабеспячэння населеных пунктаў. Усё абсталяванне выканана з нержавейкі. Прадугледжана поўная аўтаматызацыя з перадачай дадзеных праз інтэрнэт. Навукоўцы НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўству прадставяць таксама  вопытны  ўзор суперкандэнсатара на аснове матэрыялу, які ўтрымлівае графен. Аналагаў дадзенай распрацоўкі ў свеце няма.

Навукова-вытворчы цэнтр шматфункцыянальных беспілотных комплексаў НАН Беларусі прадэманструе цэлы шэраг беспілотных лятальных апаратаў (БЛА) тыпу “Буравеснік”, “Бусел М40” і “Бусел М50”, макет беспілотнага лятальнага апарата “Ястраб”, а таксама беспілотны лятальны апарат на базе дырыжабля. БЛА прызначаныя для відэаманіторынгу мясцовасці і аб'ектаў, суправаджэння рухомых аб'ектаў з борта беспілотнага лятальнага апарата з магчымасцю вызначэння іх каардынат і перадачы па радыёканале атрыманай відэаінфармацыі на наземны пункт кіравання і іншым спажыўцам на адлегласці.

Навукоўцы Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі прадставяць на выставе ў Каіры біятэхналогіі для жывёлагадоўлі, рыбаводства, раслінаводства, харчавання. Дадзеныя інавацыйныя тэхналогіі дазваляюць праводзіць генетычную экспертызу буйной рагатай жывёлы, свіней, вызначаць відавую прыналежнасць рыб сямейства асятровых, ласосевых, расліннаедных і прадукцыі з іх метадам ДНК-аналізу, праводзіць маркер-спадарожную селекцыю сельскагаспадарчых раслін па генах устойлівасці і якасці, вызначаць наяўнасць генетычна мадыфікаваных крыніц у сельскагаспадарчай сыравіне, харчовых прадуктах, кармах і насенным матэрыяле. Прадставяць навукоўцы таксама сучасныя генетычныя тэхналогіі ў медыцыне і спартыўную генетыку.

Вучоных Беларусі і Егіпта звязваюць плённыя навуковыя сувязі. Паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Акадэміяй навуковых даследаванняў і тэхналогій Егіпта падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве, па якім рэалізуюцца пяць сумесных навукова-даследчых праектаў у сферах раслінаводства, нанаматэрыялаў, малекулярнай генетыкі, металазнаўства. Дадзеныя праекты таксама будуць прадстаўлены на выставе ў Каіры.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».