Вы тут

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Юрыя Антонава і народнага артыста СССР Генадзя Аўсяннікава


Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.


Прэзідэнт Беларусі павіншаваў народнага артыста Расіі Юрыя Антонава з 75-годдзем. 

vm.ru

"Прыродны талент, бязмежная адданасць сцэне набылі вам заслужаную любоў і павагу публікі і калегаў, знайшлі жывы водгук у сэрцах мільёнаў прыхільнікаў з розных краін, - гаворыцца ў віншаванні. - Застаючыся на працягу многіх гадоў прызнаным мэтрам сучаснай эстрады, вы ўнеслі неацэнны ўклад у развіццё музычнага мастацтва".

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што творчасць артыста і ў далейшым будзе садзейнічаць умацаванню дружбы і культурнага супрацоўніцтва паміж народамі Беларусі і Расіі.


Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Генадзя Аўсяннікава з 85-годдзем.

"Вы належыце да выбітнай плеяды акцёраў, без якіх цяжка ўявіць сучаснае мастацтва. Створаныя вамі вобразы, шырока вядомыя прыхільнікам тэатра і кіно, адрозніваюцца глыбокім веданнем чалавечых характараў, хвалююць публіку шчырасцю і бездакорным мастацкім густам", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што багатая творчая біяграфія артыста, яго адданае служэнне Купалаўскай сцэне і сваёй краіне з'яўляюцца прыкладам для таленавітай моладзі, выклікаюць павагу прафесійнай супольнасці і гледачоў.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Генадзю Аўсяннікаву моцнага здароўя, шчасця і доўгіх гадоў жыцця. "Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце працаваць гэтак жа натхнёна, папаўняючы скарбніцу беларускай культуры", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Прэв'ю: angelofreda.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Нацыянальная акадэмія навук ініцыюе стварэнне народнага летапісу Вялікай Айчыннай вайны

Нацыянальная акадэмія навук ініцыюе стварэнне народнага летапісу Вялікай Айчыннай вайны

Навукоўцы звяртаюцца да кіраўніцтва абласных і раённых выканаўчых камітэтаў, устаноў адукацыі і культуры, грамадскіх арганізацый, усіх зацікаўленых грамадзян з просьбай разгарнуць работу па зборы ўспамінаў і фатаграфій удзельнікаў падзей Вялікай Айчыннай вайны.

Грамадства

Зіновій Прыгодзіч. Успаміны пра архітэктара Леаніда Левіна. Пайшоў, каб застацца...

Зіновій Прыгодзіч. Успаміны пра архітэктара Леаніда Левіна. Пайшоў, каб застацца...

З Леанiдам Левiным, славутым нашым архiтэктарам, мяне пазнаёмiў Генадзь Бураўкiн — яго даўнi, харошы сябра.

Грамадства

«Дзякуй участковаму — ён нас добра беражэ». Як міліцыя праводзіць прафілактычны рэйд падчас сітуацыі з каранавірусам

«Дзякуй участковаму — ён нас добра беражэ». Як міліцыя праводзіць прафілактычны рэйд падчас сітуацыі з каранавірусам

«Без мiлiцыi мы нiяк», — рэзюмаваў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з мiнiстрам унутраных спраў Юрыем Караевым, маючы на ўвазе сiтуацыю з каранавiрусам. 

Грамадства

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Урачы па ўсiм свеце запусцiлi флэшмоб #StayAtHome.