Вы тут

Грып: пакуль фіксуюцца адзінкавыя выпадкі


У сацыяльных сетках распаўсюджваецца інфармацыя, што ў Мінску фіксуюцца выпадкі «свінога грыпу». У прыватнасці, некалькі пацыентаў знаходзяцца ў сталічнай інфекцыйнай бальніцы з дыягназам грып А H1N1. У Міністэрстве аховы здароўя пацвярджаюць, што адзінкавыя выпадкі гэтага грыпу сапраўды зафіксаваны, і тлумачаць, чаму ён цяпер не такі небяспечны, як некалькі гадоў таму.


Многія памятаюць вялікую ўспышку «свінога грыпу» ў 2009 годзе. Пачаўшыся ў Мексіцы і ЗША, ён вельмі хутка распаўсюдзіўся яшчэ ў 213 краінах свету. З-за гэтага была аб'яўлена пандэмія, а ад пнеўманіі і іншых ускладненняў, выкліканых H1N1, па розных даных, тады загінула ад 100 да 400 тысяч чалавек ва ўсім свеце.

Сітуацыю патлумачылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

— У Мінску адсутнічае эпідэмічны пад'ём захворвання грыпам, і гэтаму садзейнічала старанная работа, якая праводзілася ў апошнія гады па вакцынацыі. У сталіцы рэгіструюць адзінкавыя выпадкі грыпу, часцей за ўсё гэта грып А H1N1. Новых сератыпаў віруса, да якіх у насельніцтва не было б імунітэту, не зафіксавана, — расказала прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія БАРАДУН.

— Мы ацэньваем «свіны грып» як звычайны вірус. Адзінкавыя яго выпадкі фіксуюцца на працягу некалькіх апошніх гадоў. У гэтым няма нічога страшнага. У насельніцтва сфарміраваўся імунітэт, і хвароба працякае ў лёгкай форме», — патлумачыў намеснік галоўнага ўрача Мінскай гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы Алег СКРЫПКО.

Алена КРАВЕЦ

Прэв'ю: inform.kz

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».