Вы тут

Конкурс “Педагагічная IТ-мазаіка” стартуе ў Мінскай вобласці 2 сакавіка


Арганізатарамі мерапрыемства выступілі галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінскага аблвыканкама і Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі.


Конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання педагогаў да эфектыўнага выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе і стварэння электронных адукацыйных рэсурсаў (ЭОР).

Да ўдзелу ў ім запрашаюцца педагогі ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і аўтарскія калектывы ў складзе не больш як за два ўдзельнікі.

Конкурс складаецца з двух этапаў: завочнага (з 2 па 16 сакавіка) і вочнага і праводзіцца па наступных намінацыях:

• электронныя адукацыйныя рэсурсы ў дашкольнай і пачатковай адукацыі;

• электронныя адукацыйныя рэсурсы ў агульнай сярэдняй адукацыі (па вучэбных прадметах прыродазнаўча-матэматычнага цыклу);

• электронныя адукацыйныя рэсурсы ў агульнай сярэдняй адукацыі (па вучэбных прадметах гуманітарнага і сацыякультурнага цыклу);

• электронныя адукацыйныя рэсурсы ў спецыяльнай адукацыі;

• электронныя адукацыйныя рэсурсы ў дадатковай адукацыі і дапрафесійнай  падрыхтоўцы;

• прыкладное праграмнае забеспячэнне.

Для ўдзелу ў першым этапе неабходна да 16 сакавіка 2020 года прайсці рэгістрацыю на сайце Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. На падставе заяўкі і прадстаўленых конкурсных работ журы правядзе адбор удзельнікаў другога этапа конкурсу, спіс якіх будзе размешчаны да 18 сакавіка на сайце Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Вочны фінал абдузецца 1 красавіка.

Больш падрабязна з парадкам правядзення абласнога конкурсу для педагагічных работнікаў “Педагагічная IТ-мазаіка” можна азнаёміцца па спасылцы.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.