Вы тут

Браканьеры спрабавалі з’ехаць на машыне і збілі дзяржінспектара


Здарэнне адбылося ў Дзяржынскім раёне, пацярпеў работнік Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце рэспублікі Беларусь. Такую інфармацыю размясціла прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава ў сваім Telegram-канале.


Спецаперацыю арганізавалі супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з аргзлачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС. Двое братоў 50-ці і 52-х гадоў патрапілі ў поле зроку праваахоўнікаў даўно, аднак задакументаваць супрацьзаконную дзейнасць, якую яны ўмела маскіравалі, атрымалася толькі нядаўна.

Браты застрэлілі самку лася з двума эмбрыёнамі. Тушу разабралі на наступны дзень у лесе, парэшткі закапалі. Затрымліваць іх вырашылі пры перавозцы мяса, - распавялі ў ГУБАЗіК МУС.

Падчас рэйду мужчыны паспрабавалі схавацца на аўтамабілі "Ніва". Падчас пагоні кіроўца адмовіўся добраахвотна спыніцца і збіў інспектара, які спрабаваў перашкодзіць яму з'ехаць.

У рэшце рэшт падазраваныя кінулі транспарт і ўцяклі, аднак у той жа дзень былі затрыманы байцамі спецпадраздзялення "Алмаз" па месцы жыхарства. Там жа знайшлі шэсць адзінак агнястрэльнай зброі.

У аўтамабілі было каля 160 кілаграмаў ласінага мяса і прылады для разбору тушы. У наступным праваахоўнікі выявілі і яму з парэшткамі жывёлы, уключаючы два эмбрыёны.

Заведзена крымінальная справа за незаконнае паляванне з прычыненнем шкоды ў асабліва буйным памеры. Таксама праводзіцца праверка па факце гвалту ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі. Вядома, што раней абодва фігуранты прыцягваліся да крымінальнай адказнасці, у тым ліку за незаконнае паляванне.

Як удакладнілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, інспектар атрымаў удар нагі, зараз ён знаходзіцца на бальнічным.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».