Вы тут

Маладым людзям дапамогуць адкрыць свой бізнес. Адкрыта рэгістрацыя на праграму Youth Empowered


Адкрыта рэгістрацыя на праграму па развіцці маладзёжнага прадпрымальніцтва Youth Empowered. Першы ў гэтым сезоне бізнес-трэнінг стартуе 26 лютага. У праграме запланаваны навучальныя трэнінгі рознай тэматыкі: ад вытворчасці жаночага адзення і адкрыцця кавярні да навучання рэкламе, маркетынгу і PR.


У гэтым годзе арганізатары плануюць ахапіць  больш за тысячу маладых людзей, зацікаўленых у трансфармацыі сваіх ідэй у рэальныя бізнес-праекты. Прыняць удзел у праграме могуць маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 29 гадоў. Праект носіць агульнарэспубліканскі характар:​ акрамя сталіцы бізнес-навучанне пройдзе ў абласных цэнтрах краіны.

Навучальная праграма Youth Empowered створана для таго, каб дапамагчы маладым людзям развіць здольнасці да прадпрымальніцкай дзейнасці. Для дасягнення гэтай мэты спікеры праекта - паспяховыя бізнесмены, топ-менеджары і бізнес-коучы - будуць дапамагаць удзельнікам удасканальваць навыкі і кампетэнцыі, якія рынак патрабуе тут і цяпер. Сёлета сярод спікераў вядомыя прафесіяналы беларускага бізнесу, у тым ліку нацыянальны каардынатар SCA Belarus, заснавальнік і арганізатар Coffee Fest Belarus Марына Васкрасенская, аўтар і кіраўнік праекта “Куфэрак дзіцячых кніг” Таццяна Славінская-Пузырэвіч, стваральнік і сузаснавальнік Prokopiev Catering Вольга Пракоп'ева, топ -менеджары ўнітарнага прадпрыемства “Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь”.

Бізнес-трэнінгі будуць праходзіць у адкрытым фармаце: кожны ўдзельнік зможа наўпрост задаць пытанні ментару сустрэчы. Працягласць кожнага трэнінгу ў Мінску - тры дні, у рэгіёнах сустрэчы пройдуць у аднадзённым фармаце. Большасць трэнінгаў пройдзе ў Цэнтрах прыцягнення Igrow – каворкінгах Белаграпрамбанка, які ў гэтым годзе стаў партнёрам праграмы.

Праект запусціцца з трэнінгу “Ад ідэі да вытворчасці жаночага адзення”, далей у праграме Youth Empowered запланаваны бізнес-сустрэчы на ​​наступныя тэмы: “Тры дні ў рытме рэкламы”, ”Ад ідэі да кавярні”, “Ад ідэі да прыгожага бізнесу”, “Жаночае прадпрымальніцтва”, “Кейтэрынг”, “ Ад ідэі да кніжнага бізнесу”, “Ecofood-бізнес”, “Ад ідэі да турыстычнага бізнесу”, “ Маркетынг, PR, прасоўванне”, “Fashion”.

 Удзел у праграме Youth Empowered бясплатны. На кожны трэнінг ужо адкрыта рэгістрацыйная форма, якую можна запоўніць, перайшоўшы па спасылцы.

Даведка

Youth Empowered - міжнародная праграма па развіцці маладзёжнага прадпрымальніцтва, арганізатарам якой выступае Група кампаній Coca-Cola HBC. Праект рэалізуецца ў 28 краінах. У Беларусі ён стартаваў у 2017 годзе і паспяхова працягваецца ўжо на працягу трох гадоў. Праграма Youth Empowered складаецца з серыі бізнес-трэнінгаў, кожны з якіх уключае курс лекцый, семінараў, бізнес-гульняў і панэльных дыскусій з удзелам прафесійных спікераў-ментараў.

За тры гады існавання праекта ў Беларусі навучанне прайшлі больш за 2300 чалавек, 45 з якіх адкрылі свой уласны бізнес у сферы прыгажосці, пашыву і вытворчасці адзення, медыя, IT, рознічнага гандлю і грамадскага харчавання.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота арганізатараў праграмы Youth Empowered

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Урачы па ўсiм свеце запусцiлi флэшмоб #StayAtHome.

Грамадства

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Ранейшы ўласнiк цяпер звярнуўся ў суд i патрабуе вярнуць будынак.

Культура

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар з'яўляецца аўтарам опер, сімфоній і кантат, яго музыка гучыць у розных кутках свету, а ў Беларусі з ім працуюць найлепшыя выканаўцы.

Культура

Дарогамі Славы. Простыя вяскоўцы

Дарогамі Славы. Простыя вяскоўцы

Уладзiмiр Амельяновiч і Апанас Кляцко.