З 19 па 21 лютага пад Гомелем пройдзе чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па шматбор'і ратавальнікаў “Пошукава-выратавальныя работы”, паведамляе Міністэрства па падзвычайных сітуацыях.
Больш за трыццаць перашкод трэба прайсці ўдзельнікам спаборніцтваў сярод падраздзяленняў МНС. Ратавальнікі зробяць марш-паход па перасечанай мясцовасці на 50 кіламетраў. Сярод заданняў – “Навясная пераправа”, “Палонка”, “Мост”, “Скала”, “Перавал”, “Эвакуацыя”, “Абед”, “Вогнішча”, “Азімут”, “Брод”, “Вадаспад”, “Дарога жыцця”, “Парашутысты”, “Сігнал”, “Лёд”, “Трывога” і “Арыентаванне на мясцовасці”.
Мнагабор'е скіравана на ўдасканаленне навыкаў пры правядзенні пошукава-выратавальных работ ва ўмовах прыроднага асяроддзя, на водных аб'ектах, у зонах тэхнагенных аварый і катастроф. Яшчэ адна мэта - павышэнне прафесійнага майстэрства, у тым ліку прапрацоўкі перадавых метадаў выкарыстання аварыйна-выратавальнага інструмента і абсталявання, альпінісцкага рыштунку, распаўсюджвання сучасных пошукава-выратавальных тэхналогій, абмен вопытам вядзення аварыйна-выратавальных работ.
Галоўная задача ратавальнікаў пры праходжанні кожнага практыкавання - знайсці пацярпелых, аказаць ім пры неабходнасці першую медыцынскую дапамогу і эвакуіраваць у пункт прыёму. Паслядоўнасць этапаў раскрываецца камандам пасля старту і даводзіцца ў працэсе праходжання маршруту.
У спаборніцтвах прымуць удзел прадстаўнікі абласных, Мінскага гарадскога ўпраўленняў, Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння і Універсітэта грамадзянскай абароны МНС.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв'ю: newsbel.by
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».