Вы тут

Паход па здароўе


Часлаў і Валянціна Лыбановічы жывуць побач са сталічным Лошыцкім паркам і кожны дзень прыходзяць сюды на прагулкі, найчасцей — прайсціся па скандынаўскай методыцы. Зімою, калі снег ляжыць на алеях і ў старым садзе, Часлаў Баляслававіч і Валянціна Міхайлаўна — на лыжні. Яму — восемдзесят сем, ёй — восемдзесят. Роўна шэсцьдзясят гадоў таму яны, маладыя працаўнікі камвольнага камбіната, пазнаёміліся менавіта тут у час лыжнай прагулкі. Сталі сябраваць, стварылі сям'ю, заўсёды ўдзельнічалі ў мастацкай самадзейнасці прадпрыемства, выступалі на спартыўных спаборніцтвах. А як выйшлі на пенсію, зноў у парк — па здароўе!


Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».