Вы тут

Археалагічны музей пад адкрытым небам плануюць адкрыць у Белавежскай пушчы


Другую чаргу ўнікальнага археалагічнага музея пад адкрытым небам плануецца адкрыць сёлета на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча», блізу вёскі Каменюкі. Акурат на гэтай тэрыторыі, нагадвае дырэктар Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі Вячаслаў Даніловіч, археолагі выявілі больш за 50 аб'ектаў каменнага, бронзавага і жалезнага веку, пацвердзіўшы, што на гэтай тэрыторыі ўжо некалькі тысяч гадоў таму жылі людзі.


Наогул ідэя стварэння ўнікальнага для нашай краіны археалагічнага музея ўзнікла яшчэ ў 2008-м, калі былі праведзены маштабныя археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Белавежскай пушчы.

Першая частка скансена — «гарадзішча жалезнага веку», якое ўключае жылыя дамы, гаспадарчыя забудовы і сістэму ўмацаванняў паселішча, адкрылася для наведвальнікаў яшчэ летась. Цяпер на месцы археалагічнага помніка Каменюкі-3 узнаўляецца падворак ІІ—V стагоддзя нашай эры, прычым гісторыкі хацелі б паказаць у межах музея разнастайнасць забудоў і гаспадарак розных рэгіёнаў Беларусі, з іх адметнымі асаблівасцямі. Наогул жа на плошчы амаль у 18 гектараў экспазіцыя прадставіць развіццё матэрыяльнай і духоўнай культуры заходніх рэгіёнаў Беларусі ад каменнага веку да Сярэднявечча.

— На наш погляд, праблема захавання гісторыка-культурнай спадчыны патрабуе таго, каб людзі, якія жывуць і ў Мінску, і ў іншых рэгіёнах нашай краіны, найперш ведалі, што знаходзіцца на іх тэрыторыі, таму мы надаём шмат увагі папулярызацыі гэтай спадчыны на рэгіянальным узроўні, — дадае Вячаслаў Даніловіч. — Штогод Інстытут гісторыі ладзіць больш 20 навуковых форумаў — канферэнцыі, семінары, круглыя сталы, — значная частка якіх праходзіць менавіта ў рэгіёнах з удзелам навучэнцаў і школьнікаў, мясцовых краязнаўцаў, пры плённым узаемадзеянні з мясцовымі ўладамі. Асабліва гэтая праца актывізавалася ў сувязі з Годам малой радзімы. Па выніках гэтых канферэнцый разам з выдавецтвам «Беларуская навука» заснавана серыя «Беларусь праз прызму рэгіянальных гісторый», у якой ужо выйшла больш за 10 выданняў, што карыстаюцца вялікім попытам у адпаведных рэгіёнах.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Прэв'ю: politeka.net

Загаловак у газеце: Захаваць і распаўсюдзіць

Выбар рэдакцыі

Палітыка

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш». Як дзейнічае Вярхоўны суд?

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш». Як дзейнічае Вярхоўны суд?

Пра першы год жыцця Вярхоўнага суда ў новым будынку — Валерый Калiнковiч.

Спорт

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

Сядзячы спосаб жыцця i нiзкi ўзровень фiзiчнай актыўнасцi могуць аказаць негатыўны ўплыў на здароўе.

Грамадства

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

У Беларусі з моманту выяўлення першага выпадку COVID-19 зарэгістравана 351 інфікаваных.