Вы тут

МЗС аб прадаўжэнні абмежавальных мер ЕС супраць Беларусі: Гэта беспадстаўныя перажыткі мінулага


Міністэрства замежных спраў расчаравана прыняццем 17 лютага рашэння Савета ЕС аб ​​прадаўжэнні абмежавальных мер Еўрасаюза супраць Беларусі на чарговы год. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, піша БЕЛТА.


"Расчараваныя прыняццем рашэння Савета ЕС аб ​​прадаўжэнні абмежавальных мер Еўрасаюза супраць Беларусі на чарговы год, - падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС. - Лічым гэтыя абмежаванні беспадстаўнымі перажыткамі мінулага і праявай палітычнай інэрцыі ў падыходах Еўрасаюза да выбудоўвання дыялогу з Беларуссю".

Анатоль Глаз адзначыў відавочнасць таго, што за апошнія гады ў беларуска-еўрапейскіх адносінах дасягнута значна больш, чым за папярэдняе дзесяцігоддзе санкцый. "Упэўнены, што і ў самім ЕС усведамляюць, што рытуальнае прадаўжэнне абмежавальных мер супраць Беларусі не прыводзіць да станоўчых вынікаў", - дадаў ён.

Беларусь зноў заклікае Еўрасаюз да адмовы ад санкцыйных клішэ, якія толькі перашкаджаюць нармальнаму дыялогу і супрацоўніцтву як па двухбаковых пытаннях, так і пераадоленні агульных выклікаў у нашым рэгіёне.

"Нязменна імкнемся да пабудовы паўнавартасных добрасуседскіх і партнёрскіх адносін з Еўрапейскім саюзам, у тым ліку па адчувальных тэмах. Заклікаем ЕС да далейшага пашырэння палітычнага дыялогу з Беларуссю, у тым ліку ў кантэксце прагматычнага рэгіянальнага супрацоўніцтва. Выказваем надзею, што ўжо ў найбліжэйшай будучыні беларуска-еўрапейскія адносіны набудуць сапраўдна недыскрымінацыйны характар", - заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі.

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».