Вы тут

У Гомельскім раёне падлетак уцякаў ад экіпажа ДАІ на машыне сябра


У Гомельскім раёне падлетак ўцякаў ад ДАІ на машыне сябра, паведамляе МУС.


У вёсцы Клімаўка супрацоўнікі ДАІ звярнулі ўвагу на манеўры Mazda 323. Убачыўшы патрульнае аўто, кіроўца легкавушкі рэзка збочыў на бліжэйшую вуліцу і павялічыў хуткасць. Пачаўся пераслед з уключанымі пробліскавымі маячкамі і гукавой сігналізацыяй. На неаднаразовае патрабаванне ДПС спыніцца кіроўца не рэагаваў і працягваў уцякаць.

Пасля непрацяглай пагоні кіроўца быў затрыманы. Парушальнікам аказаўся 17-гадовы мясцовы жыхар, які не меў права кіравання аўто. У дачыненні да яго склалі два адміністрацыйныя пратаколы.

Прэв'ю: kto-irkutsk.ru

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.