Вы тут

Міністр фінансаў далажыў Прэзідэнту аб сітуацыі з бюджэтам


Асноўныя пытанні сустрэчы — аналіз галоўнага фінансавага дакумента гэтага года і выкананне бюджэту за 2019-ты.


«Мы змагаемся на розных франтах эканамічных, але вынік гэтых змаганняў заўсёды бачны фінансава ў бюджэце» — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Звярнуў увагу лідар краіны на выкананне дакумента па заробках бюджэтнікаў. «Ці выконваем мы дадзеныя абавязкі? Асабліва па той рэформе заработнай платы, пра якую мы казалі. У сродках масавай інфармацыі пішуць рознае, але хацелася б ведаць: як ідуць справы?» — задаў пытанне міністру Прэзідэнт.

Міністэрства фінансаў вынесла прапанову па перафарматаванні страхавых арганізацый. Кіраўнік краіны запытаў, навошта ведамству гэтыя змены: «Я ў вас пытаў, што за праблема? Ці можаце вы працаваць, вы сказалі, што можаце. І зноў уносіце прапанову. Можаце працаваць па-старому, як гэта ёсць, нічога не ламаючы, а раптам вы прапаноўваеце зрабіць акцыянернае таварыства на гэтай базе».


Выкананне бюджэту 2019 года аказалася больш рэзультатыўным, чым было зацверджана ў першапачатковым бюджэце. Лепш выкананы мясцовыя бюджэты — абласцей, горада Мінска. Усе абавязкі ў органы казначэйства здзейснены ў тэрмін і ў поўным аб’ёме.

«З пункту гледжання заработнай платы вышукваліся дадатковыя рэсурсы, каб забяспечыць асігнаваннямі павышэнне заработнай платы для работнікаў бюджэтнай сістэмы з верасня. У бюджэце вышукалі 160 мільёнаў рублёў і накіравалі гэтыя рэсурсы абласцям на выплату заробкаў і прафінансавалі расходы рэспубліканскага бюджэта», — сказаў журналістам Максім Ермаловіч.

Па выніках студзеня бягучага года бюджэт працуе ў штатным рэжыме. Рэсурсаў для забеспячэння першачарговых сацыяльных расходаў для выканання абавязкаў перад знешнімі крэдыторамі дастаткова як і рублёвых, так і валютных. 

Пра заработную плату

З верасня па снежань мінулага года сярэдні заробак у бюджэтным сектары быў на ўзроўні 80 працэнтаў ад сярэднерэспубліканскага. То бок, мэтавы паказчык, зацверджаны кіраўніком дзяржавы, па суадносінах выкананы.

Сёлета ён таксама будзе выконвацца. «Усе неабходныя рэсурсы на выплату заработнай платы прадугледжаны ў бюджэце, сметах бюджэтных арганізацый. Таму ўзровень і суадносіны паказчыкаў — сярэдняй у бюджэтнай сферы 80 працэнтаў ад сярэдняй па эканоміцы — будзе забяспечаны», — падкрэсліў міністр фінансаў.

Фонд заработнай платы ў бюджэце ў 2019 годзе вырас больш чым на 15 працэнтаў да ўзроўню мінулага года. На сёлета гэты фонд павялічаны таксама на 15 працэнтаў (ад узроўня 2019-га).

Пра пенсіі

Пенсіі павышаліся ў жніўні, і з гэтага месяца суадносіны пенсій і сярэдняга заробку дасягнулі 40 працэнтаў. Паказчыкі падтрымліваліся і ў другім паўгоддзі. 

«Такая з сітуацыя будзе захавана і ў 2020 годзе. Усе сацыяльныя абавязкі, як заробкі і пенсіі, так і фінансаванне бюджэтных паслуг, такіх галін як ахова здароўя, адукацыя, сацыяльная палітыка, у бюджэце прадугледжана на 2020 год з ростам у параўнанні з 2019 годам», — паведаміў Максім Ермаловіч.

Пра новую сістэму налічэння заробкаў

Адсочвае яе і Мінфін з пункту гледжання страт бюджэту. Як сказаў Максім Ермаловіч, калі паглядзець на дынаміку страт бюджэту , то сёння дастакова рэсурсаў для забеспячэння гэтых выплат. «Мы рабілі пэўныя выплаты ў снежні за студзень, у прыватнасці ў бюджэтным сектары выплачваліся прэміі снежаньскія, не стандартна ў студзені (у будучым месяцы), а ў бягучым. Акрамя таго, мы авансавалі выплату заработнай платы ў канцы снежня, забяспечвалі выплату па тэрмінах, якія прыходзіліся на першы тыдзень студзеня, у снежні», — патлумачыў міністр.

У абласцях для разгляду кожнай канкрэтнай сітуацыі створаны спецыяльныя групы. Мінпрацы таксама ўдзяляе асаблівую ўвагу скаргам ад насельніцтва.

Пра рынак страхавых паслуг

Згодна з новай рэдакцыяй Указа № 530 былі ўнесены змены ў парадак працы страхавых арганізацый. Дынаміка росту гэтага рынку, па словах міністра фінансаў, вельмі высокая. Штогод страхавыя ўзносы павялічваюцца на 14 працэнтаў, што дазваляе павышаць аб’ём страхавых паслуг на рынку, з’яўляцца новым прадуктам. Абмяркоўваліся на сустрэчы з Прэзідэнтам перспектывы флагмана «Белдзяржстраха». Размова ішла пра тое, як арганізацыя можа працаваць на прасторы ўсяго ЕАЭС. 

Пра ўплыў нафтавых пытанняў

«І сітуацыя ў нафтахімічным комплексе таксама будзе ўплываць на выкананне бюджэту на працягу года. Таму задача, якую паставіў Прэзідэнт, заключаецца ў тым, каб планы па фінансаванні дзяржаўных праграм, фінансаванні сацыяльных страт, па падтрыманні заробкаў для бюджэтнікаў, пенсій былі выкананы ўрадам у 2020 годзе», — адзначыў Максім Ермаловіч.

Усе, што запланавана ў стратах мясцовых і рэспубліканскім бюджэтах у частцы, якая тычыцца насельніцтва, будзе выканана. 

Пра еўрабонды

Па словах міністра, зараз ідзе падрыхтоўчая работа. Тэхнічная магчымасць выхаду на рынак у Мінфіна будзе ў найбліжэйшы час. Планы па выхаду еўрабондаў у першым квартале захоўваюцца.

Пра дарожныя зборы

Мінфін працуе над праектам указа, які змяняе сістэму спагнання платы за дарожную інфраструктуру і ўстанаўлівае яе справядлівы механізм для тых, хто не заўсёды выкарыстоўвае транспарт.

«У цэлым размова ідзе аб захаванні існуючага парадку ўплаты дарожнага падатка ці платы за выкарыстанне дарожнай інстраструктуры з пашырэннем ільгот для асобных катэгорый, са змяненнем перыядычнасці ўплаты гэтага падатку, са зніжкамі для тых, хто больш працяглы тэрмін гатовы аплочваць дарожны падатак», — канстатаваў Максім Ермаловіч.

Праект указа будзе вынесены міністэрствам на разгляд урада. Плацеж адвяжуць ад тэхагляду, будзе іншая сістэма кантролю. 

Марыя ДАДАЛКА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.